История Беларуси и Большой Литвы


480-я ўгодкі І Статуту Вялікага княства Літоўскага. Акцыя.

І Статут Вялікага княства Літоўскага быў зацьверджаны Жыгімонтам Казіміравічам «Вялікім», і ўведзены ў дзеяньне 29 верасьня року 1529-га. Складальнікі Статуту адыйшлі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі ўласную — на грунце новых прынцыпаў: сувэрэннасьць дзяржавы (насуперак сярэднявечнаму касмапалітызму), прыярытэт пісанага права…


Падрабязьней пра І Статут ВКЛ і спасылкі на тэксты артыкулаў Статуту: http://nicolaev.livejournal.com/1269730.html З нагоды 480-ых угодкаў першага нашага Статуту, прапануем усім, каму блізкая гісторыя й культура Вялікай Літвы, далучыцца да акцыі! Распавядзіце пра Статут на сваех сайтах, форумах, у блоґах, ЖЖ і г.д.; апрача таго, зьмясьціце тамака-ж адну ці некалькі вытрымак з І Статуту (пажадана з тлумачэньнямі, чаму абралі менавіта той фраґмэнт).Тэксты шукайма па вышэйназванай спасылцы.Тэрмін дзеяньня акцыі — не абмежаваны, можна пісаць хоць цяпер… : ) Далучаймася! Угодкі, нагадаем, у аўторак, 29 верасьня.