История Беларуси и Большой Литвы


Личности->Багушэвіч Францішак(Паўн. - Зах. Край)(1840 -1900) - ідэолаг нац. адраджэння, паэт, нар. ў ф. Свіраны Віленскай губ

 Багушэвіч Францішак(Паўн. - Зах. Край)(1840 -1900) - ідэолаг нац. адраджэння, паэт, нар. ў ф. Свіраны Віленскай губ

Franciszak Bahuszewicz.jpgФранцішак Бенядзікт Багушэвіч (21 сакавіка (9 сакавіка па старым стылі) 1840 — 27 красавіка (15 красавіка па старым стылі)1900) — беларускі паэт. Прадстаўнік грамадзкае думкі Беларусі, ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, вызваленчага дэмакратычнага руху, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры

Нарадзіўся ў фальварку Сьвіраны Віленскага павету Віленскай губэрні. Як вядома, гэты маёнтак пры канцы свайго жыцьця набыў Васіль Цяпінскі. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1861. У тым жа годзе паступіў на фізыка-матэматычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в. Доцішкі. Актыўны ўдзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў. У адным з баёў быў паранены. Ратуючыся ад рэпрэсіяў, вымушаны быў хавацца, а потым зьехаць зь Беларусі. Жыў ваЎкраіне. У 1865 годзе яму ўдалося паступіць у Нежынскі юрыдычны ліцэй. Працаваў адвакатам — абаронцам правоў сялянства. Пасьля амністыі для ўсіх удзельнікаў паўстаньня, якая была прымеркаваная да ўзыходжаньня на трон Аляксандра III, пераехаў зь сям’ёй у Вільню. Працаваў прысяжным павераным у судовай палаце, пісаў артыкулы ў часопіс «Край» па-польску. Менавіта ў віленскі пэрыяд разгарнулася яго літаратурная й публіцыстычная дзейнасьць. Пасьля звальненьня жыў у в. Кушляны (цяперСмаргонскі раён), дзе й памёр. Пахаваны ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёну.

Псэўданімы: Мацей БурачокСымон Рэўка з-пад Барысава.

Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Яго творчасьць цесна зьвязаная зь беларускім фальклёрам. Выдаў два зборнікі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» ў Аўстра-Вугоршчыне. У аснову мовы твораў пакладзены паўночна-заходні дыялект.