История Беларуси и Большой Литвы


Личности->Андреев Осип и Аникеев Савка (ВКЛ, Московия) - признанные мастера "белорусской рези"

Дзямідаў Мікалай Іванавіч (1888 -- 1967) - вайсковы, палітычны, грамадскі дзеяч, нар. у Гарадку

Дзямідаў Мікалай Іванавіч -  вайсковы, палітычны, грамадзкі дзяяч, публіцыст, настаўнік, палкоўнік войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі, рэпрэсаваны бальшавікамі; інспэктар Лідзкае акругі ў 1943-1944 годзе. Мікола Дзямідаў, з роду Каліноўскага, нарадзіўся ў Гарадку, што на Беласточчыне.

У 1905 скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю, у 1910 Беластоцкую рэальную сярэднюю вучэльню. У 1907 працаваў у канцылярыі Прывісьленскіх чыгунак, адначасова вольны слухач Варшаўскага ун-ту. З 1914 на вайсковай службе ў царскай арміі. Капітан.
У 1917 скончыў Паўлаўскую вайсковую вучэльню ў Петраградзе. У 1918 займаўся ў Вільні арганізацыяй бел. вайсковых адзінак. У 1918-19 камэндант Горадні, прадстаўляў у камэндатуры Раду БНР, пасьля ў Беларускай вайсковай камісіі.
Цытата:
Свой пачатак Першы беларускі гродзенскі полк бярэ ў снежні 1918 года, калі ў Вільні было вырашана стварыць беларускія часткі ў складзе літоўскага войска. Першапачаткова літоўскім урадам планавалася арганізаваць адну беларускую брыгаду агульнай колькасцью ў 8-10 тысяч салдат. Тым часам да Вільні збліжаюцца бальшавікі і фарміраванне беларускага палка пераносіцца ў Гродне.
Менавіта М. Дзямідаў, які безумоўна меў арганізатарскі талент, стварае асобны батальён, эскадрон гусараў, жандармерыю, чыгуначную, пачтовую і тэлеграфныя службы. Сваеасаблівая “беларусізацыя” палка пачынаецца з сярэдзіны сакавіка 1919 года разам з прызначэннем Кастуся Езавітава ягоным новым камандуючым. 27 сакавіка полк афіцыйна атрымаў назву Першага беларускага гродзенскага палка пяхоты. На пачатак красавіка 1919 года, калі распачынаецца эвакуацыя нямецкіх войск з Гродна, беларускія часткі ў горадзе налічвалі каля 500 чалавек.
Напярэдадні канчатковай эвакуацыі немцаў, у ноч з 26 на 27 красавіка штурмавы атрад Польскай арганізацыі вайсковай раззброіў эскадрон беларускіх гусараў. Салдат эскадрона пад вартай палякі адвялі вакольным шляхам у маёнтак Станіславова, дзе забарыкадаваліся ў палацы, выставіўшы перад брамай захоплены ў беларусаў кулямёт. 28 красавіка ў Гародню ўвайшлі польскія рэгулярныя часткі. На наступны дзень беларускі полк перайшоў у падначаленне польскага камандавання Гарадзенскай крэпасці.
Лёс Першага беларускага гродзенскага палка і, ў значнай ступені, усяго беларускага руху ў Гродне вырашыўся летам 1919 года. Роўна праз месяц пасля прыходу палякаў беларускі полк зменьшыўся амаль на палову і налічваў усяго 37 афіцэраў і каля 200 салдатаў. 1 чэрвеня каля 18.00 гадзін польская рота была выстраена насупраць штабу беларускага палка. З будынку беларускай камендатуры былі зняты беларускія і літоўскія штандары і шыльда з пагоняй, а афіцэры беларускага палку мелі здаць зброю каменданту крэпасці пад распіску. Адначасова ў казармах былі разброены салдаты, а ў начы жандармерыяй праведзены вобыск у кватэрах афіцэраў. Тым ня меньш, сам полк, як вайсковая адзінка, праз нейкі час яшчэ захоўваўся. Толькі 11 чэрвеня палякі выстраілі беларускі полк каля казарм і зрабілі пераклічку паводле іменных спісаў. Пасля гэтага жаўнеры-каталікі былі выдзелены асобна і адведзены ў польскія казармы, а ўсе астатнія атрымалі пасведчанне аб дэмабілізацыі. Афіцэры палка часова заставаліся ў рэзерве крэпасці з забаронай выязджаць з Гродна…

http://harodnia.com/b03.php
Арыштаваны польскімі ўладамі ў чэрв. 1919. Улетку 1920 уступіў у армію С.Булак-Булаховіча, арганізаваў асобны бел. баталён, які ўдзельнічаў у паходзе 1920.
Цытата:
27 лістапада беларускія батальёны капітана Дзямідава і палкоўніка Таалат-Келпша, якія затрымаліся на дэмаркацыйнай лініі паміж Альшанамі і Малешавам атрымалі вестку, што па супрацьлеглым баку Прыпяці рухаецца група Булак-Балаховіча, якой пагражае акружэньне пад Жыткавічамі. Тады абодва атрады пад агульным камандаваньнем палкоўніка Жгуна пераправіліся на левы бераг Прыпяці паміж вёскамі Сяміхочы і Веча і прыйшлі на дапамогу свайму Галоўнакамандуючаму. Іхняя дапамога выратавала параненага Булак-Балаховіча ад савецкага палону. Булак-Балаховіч хацеў яшчэ працягваць змаганьне. У нейтральнай зоне за­ставаліся тысячы дзьве з паловаў афіцэраў і жаўнераў, у большасьці з беларускіх часьцей. Галоўнакамандуючы спадзяваўся перакінуць іх на Случчыну, дзе пачаўся Cлуцкі збройны чын. 31 сьнежня Булак-Балаховіч разам з дзеячамі Беларускага палітычнага камітэту паехаў у Варшаву, каб шукаць падтрымкі ў польскіх уладаў. Тым часам яго брат, ген. Язэп Булак-Балаховіч, які камандаваў на месцы, вырашыў перайсьці 4 сьнежня на польскі бок мяжы.
На савецкім баку мяжы засталіся ў раёне Сянкевічы-Жыткавічы-Леніна, на поўнач ад чыгуначнай лініі да Калінкавічаў, беларускія батальёны капітана Дзямі­дава і палкоўніка Таалат-Келпша. Атрад Таалат-Келпша (палкоўнік паходзіў з вядомага роду літоўскіх татараў) налічваў 200 штыкоў з 2 гарматамі і 2 кулямётамі і яшчэ ў сярэдзіне сьнежня апераваў у раёне Сітніцы, на поўнач ад чыгуначнай лініі Лахва-Калінкавічы. На польскі бок мяжы перайшоў у невядомы час.
Найдаўжэй на савецкім баку мяжы заставаўся батальён Дзямідава, які налічваў каля 400 штыкоў (у тым ліку 12 афіцэраў). На ўзбраеньні меў 2 палявыя гарматы і 4 кулямёты. Жаўнеры батальёна паходзілі з Беласточчыны.
Дзя­мідаў абвясьціў, што “давераны яму батальён на заклік не пакідаць роднай зямлі і абараняць яе да апошняга, не зважаючы на поўны адыход расейскай арміі, з энтузіязмам прывітаў гэтую вестку”. Відаць да беластачанаў дайшла вестка аб пачатку Слуцкага збройнага чыну.
29 лістапада батальён правёў пераможны бой з бальшавіцкім 40-ым стралковым палком, страціўшы пры тым 4 забітымі і 10 параненымі. За надзвычайную мужнасьць вылучаныя былі малодшы лейтэнант Уладзіслаў Казлоўскі28 і штабс-капітан Кастыцэвіч29 .
3 сьнежня батальён даў бой пад вёскай Вялікая Малышоўка, адбіваючы атакі бальшавікоў.
У студзені 1921 г. жаўнеры Дзямідава ня мелі чаго есьці, скончылася амуніцыя і абмундзіраваньне. Капітан Дзямідаў, ня хочучы рабаваць насельніцтва навакольля Мазыра, паехаў у Варшаву прасіць падтрымкі з боку палякаў. На жаль, палякі інтэрнавалі Дзямідава ў лагер у Радаме. У гэты ж лагер накіраваны быў таксама ўвесь яго батальён31 . То і быў апошні акорд паходу Булак-Балаховіча.

http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dz ... enDocument
З 1921 у Польшчы.
З 1923 у Латвіі. З 1924 у Рызе. Арганізаваў таварыствы «Беларуская хатка» і «Рунь»; працаваў у бел. грамадзкіх арганізацыях. Рэдагаваў час. «Школа і жыцьцё» (1930).
Цытата:
Па меры таго як набліжалася нямецка-польская вайна розныя інстанцыі Нямеччыны праяўлялі ўсё большую цікавасьць да беларускага нацыянальнага руху.
Павароту значнай часткі беларускага незалежніцкага лягеру ў адносінах да Нямеччыны садзейнічала праведзеная па ініцыятыве Бэрліна ў Гданьску ў чэрвені 1939 г. раней ужо ўзгаданая Ўсебеларуская Нацыянальная Канфэрэнцыя, на якую былі запрошаны прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў зь Нямеччыны, Польшчы, ЗША, Чэхіі, Летувы, Латвіі й Эстоніі. Паводле рашэньня канфэрэнцыі, калі верыць шэфу менскага НКВД Л. Цанаве, у Бэрліне быў утвораны Беларускі Камітэт Самапомачы (БКС), якому немцы абяцалі, что ён складзе будучы беларускі ўрад.

У склад гэтага Камітэту ўвайшлі:

1. Акінчыц Фабіян — старшыня;
2. Захарка Васіль (у тэксьце названы Іванам) — намесьнік старшыні;
3. Шкутка Анатоль — другі намесьнік;
4. праф. Гэрхард фон Мэндэ — палітычны кіраўнік;
5. Габарыцкі Сяргей — старшыня выведкі й прапаганды;
6. Сябры:
а) Езавітаў Кастусь — старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту (Латвія);
б) Дзямідаў Мікола — прадстаўнік таго-ж Камітэту (Латвія);
в) Гавендо;
г) Якавюк Сымон;
д) Амельяновіч Янка;
е) Герасімовіч

У Латвіі (г. Рыга), дзе штогод зьязджаліся з былой Польшчы 10-15 тысяч беларусаў у пошуках сезоннай працы, Міколе Дзямідаву даручалася арганізаваць іх наём у Нямеччыну паводле лісту нейкага Крытса, які прасіў завербаваць яму 1000-1500 беларусаў.
8 ліпеня 1939 г., калі ў Бэрлін прыехаў Дзямідаў, нямецкія ўлады прапанавалі яму неадкладна накіраваць у Рэйх 2000 беларусаў „для збору ўраджаю” й падкрэслілі, што „Нямеччына на гэта не пашкадуе грошай”.
Дзямідаў адну такую групу накіраваў у Нямеччыну пры дапамозе нямецкага консульства ў Латвіі, чыноўніка Латвійскае Паліцыі В. Корці ды спэцыяльных эмісараў Рэйху.
Пра зацікаўленасьць Нямеччыны ў атрыманьні беларусаў сьведчыць і тое, што да Дзямідава спэцыяльна прыязджаў зь Нямеччыны нейкі Шмідт для перамоваў па паскарэньні эміграцыі, а таксама нямецкі эмісар Энгэльгарт, якога латышскія ўлады арыштавалі.

У 1940 Дзямідаў арыштаваны і этапаваны на Лубянку. Неўзабаве вызвалены. У 1941 кіраваў Беларускім нацыянальным камітэтам у Дзьвінску, потым увайшоў у склад Беларускага нацыянальнага камітэту ў Рызе. У 1942 пераехаў у Беларусь, працаваў інспэктарам Генэральнага камісарыяту, потым рэфэрэнтам у школьных справах. Удзельнічаў у фармаваньні баталёну Беларускай краёвай абароны ў Лідзе. У 1944 вярнуўся ў Рыгу.
З канца 1944 у Бэрліне пры БЦР. У 1948 адзін з ініцыятараў скліканьня сабору Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Канстанцы (Зах. Нямеччына). З 1950 у ЗША.
http://www.martyraloh.org/victim_only.asp?id=12743
Другі Ўсебеларускі Кангрэс http://knihi.com/dakumanty/kanhres.html