Города и местечки->АБВГ->Гомель
Назва:
Гомь, Гом'е, Гомій, Гомей, Гомень, Гомен, Гомін', Homel
Памылковыя назвы (сустракаліся ў пісьмовых крыніцах) Гомглій, Гомой, Гобля, Хемль.
Паходжаньне назвы Гомеля:
1) Па словах гомельскага навукоўца Рагалёва, назва Гомеля паходзіць з протамовы (агульнай індаеўрапейскай мовы) і азначае высокае месца, ўзвышша і падобныя. Агульным вынікае слова “Холм”. Ў той жа час, больш дакладнае тлумачэньне прыводзіць да таго, што “Гом” азначае больш дэталёвую структуру рэльефу – высокае месца перарытае ярамі і ручаямі (што яшчэ можна заўважыць праз тапанімічныя назвы і захаваныя кавалкі дагістрарычнага рэльефу: Гамеюк, Кіеўскі спуск, Цыганскі спуск, Гарэлае Балота, Дзеднава і інш.).
2) Агульны продак і першакнязь Гом (ўсё навакольле – Гомья; а само месца і мястэчка – адпаведна Гомье). Да гэтай версіі пасуе яшчэ той факт, што прозвішчы карэнных “Гамелян” маюць агульны корань “Гом”, да таго адным з удзельнікаў у дамовах перамір’я з Бізантыяй пры Аскольдзе быў нейкі невядомы Гомол’.
3) Назва Гомеля паходзіць ад аднаго з аб’ектаў гідраніміі – малой ракі Гамеюк (Гаміюк). Па словах навукоўцаў назва складаецца з дзьвюх частак: Гом- (высокае месца і пад.) і -юк (вада, плынь і пад.).
4) Назва Гомель паходзіць ад спалучэньня Го! Мель! (паводле Х.А.Жудро, І.А.Сербава, Дз.І.Даўгялы): згодна паданьню лайды і чаўны, якія праплывалі каля мястэчка (асабліва ў тым месцы дзе ёсьць вусце Гамеюка) часта траплялі на мель… па гэтай прычыне, калі праплывалі “знаўцы” яны крычалі Го! Го! – гэтае азнае, што тут мель. Дарэчы, аўтары абгрунтоўваюць гэтую версію наступнымі аргументамі: Сож меў яшчэ адну назву (у XVI ст. яго называлі Нярэя). He выключаючы магчымасць іншага тлумачэння і не ведаючы, на якім участку ракі ўзнікла гэта назва, тым не менш трэба адзначыць вельмі красамоўнае ў дадзеным выпадку тлумачэньне: Нярэя — з балцкіх моў (латышскай і літоўскай) — «вузкая доўгая пясчаная водмель уздоўж берага».
Летапісныя Крыніцы паходжаньня Гомеля:
Першыя Летапісныя зьвесткі пра Гомель ставяцца да 1142 года.
«И слышавъ уже билися Ольговичи у Переяславля съ стрыемъ его с Вячеславомъ и съ братомъ его Изяславомъ. И поиде на волость ихъ и взя около Гомия»
“...Въ тожъ время Ростиславъ съ Смоленскимъ полкомъ пойде на волость ихъ и взя около Гомiя область ихъ всю..”
"Князь же великiй Кiевскiй Изяславъ Давидовичъ, видевъ беду и напасть на себя, устрашися и вострепета зело в восплакавъ побеже скоро зъ братаничемъ своимъ со княземъ Святославомъ Владимиричемъ на Вышеградъ в Гомью, а по княгиню свою посла гонцевъ зело скоро въ Кiевъ. Она же бежа изъ Кiева къ зятю своему ко князю Глебу Юрьевичу сыну Долкорукаго но градъ Переяславль русскiй, онъ же проводи ея до Гомьа".
Кіеўскі летапіс.
Пералік Значных падзей:
XII—XVII стагодзьдзі.
Гомель лічыўся моцным цэнтрам абароны Ніжняга Пасожжа. Умацаваньні зь земляным валам ды найпрасьцейшым частаколам зьявіліся тут нават у XI ст. Пазьней вал шматразова дасыпаўся.
1142 год.
Першыя згадкі аб Гомлі знаходзяцца ў Кіеўскім летапісным зводзе. «И слышавъ уже билися Ольговичи у Переяславля съ стрыемъ его с Вячеславомъ и съ братомъ его Изяславомъ. И поиде на волость ихъ и взя около Гомия». У той час горад знаходзіўся ў складзе Чарнігаўскага княства.
1157 год.
Далучаны да Смаленскага княства. Але празь некаторы час зноў апынуўся ў складзе Чарнігаўскага.
1159 год.
У Гомлі ратаваўся ад міжусобіцаў вялікі кіеўскі князь Ізяслаў Давыдавіч.
1164 год.
Тут быў заснаваны княжы стол, якім валодаў князь Ігар Сьвятаслававіч — герой паэмы «Слова пра паход Ігараў».
1335 год.
Уваходзіць у Вялікае княства Літоўскае. З гэтага часу ён жыў лёсам памежнага ўмацаванага гораду на паўднёва-ўсходняй ускраіне дзяржавы, займаў сваё месца ў абаронным поясе замкаў Пасожжа. Разам са Старадубам ён быў часткаю «удела» князя Патрыкія Нарымунтавіча, пляменьнікаАльгерда.
1406 - 1419 гады
Горадам кіруе вялікакняскі намесьнік
1419 – 1435 гады
Горадам валодае Свідрыгайла.
1436 - 1452 гады.
Валадарыць зьбеглы расейскі князь Васіль Яраслававіч Бароўскі (1436—1452), які вярнуўся пазьней дадому.
1452 год.
Валодае састарэлы Сьвідрыгыйла. Пасьля яго сьмерці Гомель быў адданы зьбеглым мажайскім князям.
1499 год.
Адмова мажайскі Князёў ад прыняцьця каталіцтва, што прывяло да доўгай барацьбы за валоданьне горадам.
1500 год.
У гэтую барацьбу за валоданьне горадам умешваецца маскоўскі вялікі князь, у якога мажайскія ўцекачы знайшлі падтрымку.
1505 – 1535 гады.
Гомель амаль штогод зазнаваў рэйды войскаў Вялікага княства Літоўскага на асеўшае расейскае войска, але ж кожны раз вытрымліваў аблогі. Гэта можа зьяўляцца доказам моцы яго сьценаў і вежаў, за якімі маскоўскія князі ўвесь час трымалі значны гарнізон.
Чэрвень 1535 года.
Быў дакладна арганізаваны паход моцнага вялікакняскага войска, якое ўзначаліў гетман Вялікага княства Літоўскага Юры Радзівіл, гетман каронны Ян Тарноўскі ды кіеўскі ваявода Андрэй Няміра. Яны ўзялі Гомель у аблогу, выкарыстоўваючы тактычныя прыёмы тагачаснай вайсковай навукі. Акрамя артылерыі ў войску былі спэцыялісты па падкопах. Жыгімонт Стары паставіў задачу: «замок… моцный и обороною способенный Гомей взять… или хоть огнем его спалить». Разьлічваючы на ўзяцьце гораду, гаспадар ВКЛ распарадзіўся загадзя разаслаць лісты дзяржаўцам ды намесьнікам гарадоў Падняпроўя ды Пасожжа з патрабаваньнем вылучыць ад кожнай воласьці пэўную колькасьць людзей «добрих с топоры, которы бы мели тот замок Гомей зарубити».
Гетман Юры Радзівіл, пачаўшы аблогу, асноўную стаўку зрабіў на артылерыйскі абстрэл Гомельскага замку: «А так в середу весь день… на замок стрелба била, а потом с середы на четверг всю ночь и в четверг мало не весь день с наших дел стрелбу чинили». Як сьведчыць Патрыяршы летапіс, расейскі намесьнік князь Дзьмітры Шчэпін-Абаленскі, што перабываў тады ў Гомелі, выявіўся «не храбр и страшлив, видев люди многие и убоявся, из града побежал, и дети боярские с ним же и пищалники». У замку засталіся толькі «тутошние люди немногие Гомьяне», якія, пабачыўшы «воеводское нехрабрство и страхование… здаша град». Замак, папраўлены прысланымі цясьлярамі, быў папоўнены боепрыпасамі. Вялікакняскі падскарбі Іван Гарнастай накіраваў сюды «вси потребы — салетру и порох и кули и свинец».
1537 год.
Пастановай гаспадара ВКЛ, па якой мяшчане Гомеля ды ўся воласьць былі вызваленыя ад «роблення замку Гомейского на 1 год… под тым обычаем иж они не мели до году одного замку рубити и ничего в нем оправовати, хиба естли бы которые кгонты в замку опали, або дощчка ся где оторвала, то мели за ся прибити и направити». Аднак мясцовы дзяржаўца князь Талачынскі адабраў гаспадарскі прывілей у мяшчан ды валашчан, пачаў іх вымушаць выконваць розныя работы ў замку, а непаслухмяных садзіў у вежу, адбіраючы ў заклад жанок і дзяцей. Прысланага дзеля разбору адмысловага каралеўскага двараніна дзяржаўца «зсоромотил и бити его хотел». Гэта выклікала гнеў гаспадара. Галоўная прычына яго незадаволеннасьці і неспакою за сытуацыю ў Гомелі сфармулявана была вельмі выразна ў наступных словах прысланай дзяржаўцы грамаце: «знать и помнить необходимо, …иж тот замок за великим накладом к рукам нашим пришол, …иж тот замок на украйне есть, а к людем украинным треба ся ласкаве захвати и не годиться им ни в чем обтяженья чинити».
Таксама як і іншыя беларускія замкі, Гомельскі замак меў моцны абарончы вал, драўляныя шмат'ярусныя вежы, сьцены-горадні з баявой галерэяй — «блянкаваньнем», а таксама ўездную браму з пад'ёмным мастом — «узводам», перакінутым цераз роў. Сьцены ўмацаваньняў на значную вышыню былі абмазаны глінай, якая прадухіляла іх гніеньне ды выконвала проціпажарную ролю. З замку быў прарыты патаемны падземны ход да Сожу, адкуль у час аблогі бралі ваду.
1557 год.
Гарнізон Гомельскага замка быў павялічаны да 200 чалавек «драбаў». Дзеля рамонта ўмацаваньняў далучалася насельніцтва Чачэрску, Прапойску ды іншых валасьцей Падняпроўя ды Пасожжа. У сярэдзіне XVI ст. Гомельскі замак ператварыўся ў рэгіянальны цэнтар абароны паўдзённа-усходніх зямель Вялікага княства Літоўскага ад рабаўнічых нападаў перакопскіх татараў.
21 сакавіка 1560 года.
Жыгімонт Аўгуст зацьвердзіў герб Гомеля: «У чырвоным полі сярэбраны кавалерскі крыж». Гэта быў адзін з шасьцідзесяці гарадоў Вялікага княства Літоўскага, якія мелі ўласны герб. Варта зазначыць, што ў межах сучаснай Беларусі такіх гарадоў усяго чатыры (акрамя Гомеля, Барысаў, Крычаў ды Ворша).
1561 год.
Разам з умацаваньнямі Гомельскага замка, згадваюцца й умацаваньні "места", г.зн. лініі ўласна гарадской фартыфікацыі. Гомель быў акружаны земляным валам, наверсе якога стаялі драўляныя вежы й сьцены — гародні. Уезд і выезд зьдзяйсьняліся праз брамы: Чачэрскую, Магілёўскую, Рэчыцкую ды Водную, якая выводзіла на гарадзкую гандлёвую прыстань. Перад валам ішоў глыбокі абарончы роў з перакінутым праз яго пад'ёмнымі мастамі, падведзенымі да брамаў горада.
1558-1583 гады.
У часы Лівонскай вайны Гомель быў неадначасова заняты войскамі Івана Жахлівага, аднак у ліпені 1576 атрад гетмана Юрыя Радзівіла здолеў зноў захапіць яго. Празь 5 гадоў, 5 траўня 1581, Гомель зноў зазнаў напад царскіх войскаў, якія "...до замку неведоме ночью пришедши, на место ударили и место огнем выпалили". Замак, аднак, захапіць ня ўдалося.
1595 год.
У час антыфэўдальнага паўстаньня пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі горад на пэўны час стаў прыстанішчам паўсталых казакаў, якіх падтрымлівалі гомельскія мяшчане.
1614-1615 гады.
У часы вайны Рэчы Паспалітай і Масковіі у Гомельскім замку стала знаходзіўся невялікі гарнізон, які налічваў 40 казакаў ды 40 жаўнераў. Іх падтрымлівала гарадское апалчэньне.
1633 год.
Гомель процістаяў казацкім сотням Багдана Булгакава й Івана Ярмоліна, якія таксама ня здолелі захапіць замак. Пад час аблогі горада Булгакаў быў паранены.
Кастрычнік 1648 года.
Украінкія казакі на чале з палкоўнікам Главацкім і беларускія сяляне занялі горад, абрабаваўшы шляхту ды заможных людзей. Мяшчане амаль што ўсе "паказачыліся".
Аднак атрад Главацкага быў у Гомелі нядоўга, яго адазваў да Украіны Багдан Хмяльніцкі.
1649 год.
Пасьля Корсуньскай бітвы з дапамогаю часткі мяшчан Гомель быў захоплены казакамі палкоўніка Нябабы. Але Збароўскі мір дазволіў літоўскаму гетмагу Яну Радзівілу сканцэнтраваць дастатковую колькасьць войска дзеля падаўленьня паўстаньня на Гомельшчыне й узяць Гомель, Чачэрск ды іншыя гарады.
1651 год.
Багдан Хмяльніцкі пачаў новы наступ на паўднёвыя гарады Беларусі. У чэрвені палкоўнік Нябаба накіраваў войска палкоўнікаў Забелы ды Окшы на Гомель. Спачатку тут было 7 тысячаў казакаў, а затым падыйшло яшчэ 10 тысячаў. Горад абаранялі вялікі наёмны гарнізон (на чале з капітанам Мантгомэры) ды мясцовае апалчэньне. 13 чэрвеня была першая спроба ўзяць горад з дапамогаю падкопаў ды штурму. Але ж абаронцы вытрымалі.
Пасьля першай няўдачы Забела паслаў людзей у Чарнігаў да Нябабы за падмогай. Тым часам казакі паспрабавалі вымантачыць гарнізон з горада, разыграўшы сцэну бою нібыта з падышоўшым на дапамогу Гомелю войскам. Аднак абложаныя разабраліся ў абставінах і аніводны жаўнер з брамы не выйшаў. Пасьля гэтага казакі два дні рыхтаваліся да штурму, зладзілі 14 гуляй-гарадоў, якія замаскіравалі зялёнымі галінамі. Уначы чатыры гуляй-горада пад'ехалі да Чачэрскай брамы, а тры — да самага маста цераз абарончы роў. Але з-за агню гармат ды мушкетаў з замкавых умацаваньняў вымушаны былі адыйсьці.
Той жа ноччу казакі палкоўнікаў Літвенкі й Паповіча безпасьпяхова "раз по 15 ходили на штурм" замка.
Пазьней Нябаба тэрміновым лістом на некаторы час адазваў казакаў ад Гомеля. Аднак пры канцы чэрвеня 1651 яны зноў аблажылі горад. Але да гарнізона прыйшло падмацаваньне й ён утрымаўся.
Чэрвень 1654 года
На самым пачатку вайны паміж Расейскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, на Гомель з Ноўгарада-Северскага накіравалася войска наказнога атамана Залатарэнкі. Яно налічвала 20 тысячаў конных і пешых ратнікаў. Па сьведчаньні Летапісу Самавідца, Залатарэнка "... гармат узял из собою немало, а так же запас пушечный", дазваляўшы яму ўзяцца за аблогу гэтага буйнейшага на Ніжнім Пасожжы замка. Сам атаман, паведамляя цару Аляксею Міхайлавічу аб свайм выступе, пісаў, што "Гомель... есть всем местам граничным литовским головою. Место велми оборонное, людей служилых немало, снарядов и пороху много..."
Войска Залатарэнкі бяз асаблівых намаганьняў пераадолела гарадскія ўмацаваньні й падыйшло да замку. Паставіўшы навокал яго й па суседніх узгорках гарматы, казакі пачалі аблогу, "промышляя всеми промыслы ратными". За ўвесь час ад пачатку аблогі да 11 ліпеня казакі чатыры разы хадзл на штурм, але ўсе йх прыступы былі адбіты. Абложаныя таксама прадпрымалі вылазкі ў адказ. У час адной з іх быў забіты чарнігаўскі палкоўнік Сьцяпан Падбайла, які ўжо быў аднойчы ў Гомелі ў 1649. Аблога зацягнулася й казакі вырашылі вымусіць замак здацца "голодом и безводьем".
За хадой аблогі Гомеля сачыла ўся Усходняя Беларусь, абодва бакі канфлікту. Разумеючы, што гамельчане сваёй упартасьцю "всей Литве и войскам ее сердца и смелости додают", Залатарэнка зьвярнуўся да абложаных ад імя цара й Багдана Хмяльніцкага з прапановай здацца, але тыя "гордо и сурово" адмовіліся. Тады казакі ўцягнулі некалькі невялікіх гарматаў на Спаскую царкву, што стаяла за Гамеюком непадалёк ад замка. Страляючы распаленымі ядрамі, яны выклікалі ў замку пажар. Вылазка з мэтай ліквідацыі гэтай артылерыйскай пазыцыі скончылася для абложаных няўдачай. Неўзабаве казакі знайшлі й узарвалі патайны ход да вады, што ў канчатковым выніку вырашыла лёс замку. Як пісалася ў данясеньні цару 13 жніўня 1654, пасьля больш як паўтарамесячнай аблогі "гомляне, полковники, ротмистры и со всеми своими людьми покорилися".
Вайна 1654-1667 моцна адбілася на стане Гомеля. Аднак замак, калі улічваць зьвесткі 1666, усе яшчэ захоўваў сваю моц.
1737 год.
Уладальнік Гомельскага староства князь Міхайла Чартарыйскі ў пабудаваў тут новы моцны дубовы замак зь вежамі й сьценамі, у якіх меліся шматлікія байніцы, паглыбіў ровы й паправіў пад'ёмны мост.
1765 год.
У Гомлі налічвалася ўсяго 206 дамоў.
1772 год.
Гомель, як і ўся Усходняя Беларусь, быў уключаны ў склад Расейскае імпэрыі і ўвайшоў у склад Рэчыцкай правінцыі Магілёўскай губэрні, яго падаравалі "для увеселения" графу Пятру Андрэевічу Румянцаву. Граф застаў яшчэ даволі моцны замак, абнесены палісадам, існаваўшым нават у 1780. Затым вежы й сьцены драўлянага замка былі разабраны, валы зрыты.
1781 год.
Дараваны герб Новай Беліцы (зараз Навабеліцкі раён Гомеля)
1785 год.
Па пляну Растрэлі было распачата будаўніцтва мураванага палаца. Румянцаў, не жадаючы прысутнасці ў Гомелі павятовых чыноўнікаў дамогся ператварэньня Гомеля ў прыватнаўласьніцкае мястэчка пры ўмове пабудовы ім новага горада, дзе бы разьмясьціўся павятовы цэнтар. Пры ўтварэньні ў складзе Магілёўскае губэрні паветаў Гомель ўвайшоў у Беліцкі павет (цэнтар першапачаткова разьмясьціўся ў мястэчцы Беліца).
1777-1786 гады.
Румянцаў пабудаваў новы павятовы цэнтар (Новая Беліца) на левым беразе ракі Сож, у трох вярстах ад Гомеля.
1804 год.
Заснаваньне палатнянай фабрыкі, адкрыцьцё духоўнага вучылішча.
1809 год.
Распачатак пабудовы Петра-Паўлаўскага Сабору.
1839 год.
Нараджэньне Э.Ф.Радчанкi, фалькларыста, этнографа.
1852 год.
Новы ўладар Гомеля князь І. Ф. Паскевіч перавёў павятовы цэнтар у Гомель (павет быў пераназваны ў Гомельскі) і абвесьціў Новую Беліцу заштатным горадам.
1854 год.
Беліца была далучаная да Гомеля ў якасьці прадмесьця (зараз — Навабеліцкі раён Гомеля).
1856 год.
На падставе герба Новай Бэліцы быў распрацаваны герб Гомеля і зацьверджаны ў гэтым годзе.
1874 год.
Заснаваньне у Гомелi Галоўных рамонтных чыгуначных майстэрняў Лiбава-Раменскай чыгуначнай дарогi (зараз вагонарамонтны завод iмя Калiнiна).
1879 год.
Заснаваньне запалкавай фабрыкі «Везувiй» у Гомелi (з 1949 г. – Гомельскага фанер-на-запалкавага камбiната.
1904 год.
Стварэньне Палескага ка-мiтэта РСДРП(б). Выданьне нелегальнай газэты “Палескі лісток”.
1909 год.
Першы сеанс кінематографа, які адбыўся ў памяшканні Чыгуначнай школы. Заснаваньне Гомельскага губернскага бюро Расейскага тэлеграфнага агенцтва (РОСТ).
ХІХ ст.
Больш за палову насельніцтва места складалі габрэі, што было зьвязана з усталяваньнем расейскім урадам мяжы аселасьці габрэяў.
1914 год.
Распачатак дзейнасьці Дабрачыннага патрыятычнага саюза дапамогi фронту, iнiцыятарам якога была княгiня Ірына Паскевiч. Заснаваньне фанэрнай фабрыцы ў Навабеліцы. Заснаваньне Гомельскага Педагагічнага вучылішча.
1919 год.
Цэнтар Гомельскай губэрні ў складзе РСФСР. Заснаваньне швейнай фабрыцы “Камінтэрн”.
24-29 лютага 1919 года.
Быў узняты антысавецкi Стрэкапытаўскi мяцеж.
7 лістапада 1919 год.
Заснаваньне ў Гомелi абласнога краязнаўчага музея.
1924 год.
Заснаваньне кандытарскай фабрыцы “Прасвет” (з 1931 года – “Спартак”).
1926 год.
У складзе БССР.
1926—1931 (з 1937) гады
Цэнтар Гомельскага раёну.
1929 год.
Заснаваньне шклозаводу імя Ламаносава. Пачатак будаўніцтва “Дома камуны”. Заснаваньне ААТ “ГомельДрэў”. Заснаваньне Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны.
1934 год.
Наведваньне Я. Коласа.
1938 год.
Цэнтар Гомельскай вобласьці.
Сьпіс Валадароў Гомеля:
невядома-980 гг. – Радзім і Радзімічы;
980-1015 гг. - Уладзімір Святаславіч;
1015-1023 гг. – Яраслаў Ўладзіміравіч (Разумны);
1023-1036 гг. – Мсьціслаў Ўладзіміравіч;
1036-1054 гг. – Яраслаў Ўладзіміравіч (Разумны);
1054-1073 – Святаслаў Яраславіч;
1073-1078 гг. – Ўсевалад Яраславіч;
1078 г. Алег Святаславіч (валадарыў 39 дзён);
1078-1083 гг. – Ўсевалад Яраславіч;
1083-1094 гг. – Ўладзімір Ўсеваладавіч Манамах;
1094-1096 гг. – Алег Святаславіч;
1097-1123 гг. – Давыд Святаславіч;
1123-1127 гг. – Яраслаў Святаславіч;
1127-1139 гг. – Ўсевалад Ольгавіч;
1139-1142 гг. – Ігар Ольгавіч;
1142 г. – Расціслаў Мсьціславіч (захапіў горад, але валодаў ім ня доўга – горад быў вернуты Ігару Ольгавічу);
1148-1161 гг. – Ізяслаў Давыдавіч;
1161-1164 гг. – Святаслаў Ольгавіч;
1164-1180 гг. – Алег Святаславіч;
1180-1202 гг. – Ігар Святаславіч;
1202-1204 гг. – Алег Святаславіч ІІІ (сын Ўсеваладавіча);
1204-1212 гг. – Ўсевалад Святаславіч Чорны (Рыжы);
1212-1223 гг. – Мсьціслаў Святаславіч;
1223-1246 гг. – Міхайла Ўсеваладавіч;
1335-1386 гг. – Патрыкі Нарымунтавіч;
1386-1406 гг. –Іван Патрыкіевіч і Алесь Патрыкіевіч (дзеці Патрыкія Нарымунтовіча);
1406-1419 гг. – Вялікі Князь Літоўскі Вітаўт (ускосна, праз намеснікаў);
1419-1435 гг. - Князь Свідрыгайла Альгердавіч;
1436-1447 гг. - Князь серпухоўскі і бароўскі Васіль Яраславіч;
1447-1452 гг. – Вялікі Князь літоўскі і Кароль Польскі Казімір Ягайлавіч (ўскосна, праз намеснікаў);
1452 г. - Князь Свідрыгайла Альгердавіч (валодаў Гомелем некалькі меяцаў);
1452-1454 гг. – Андрэй Саковіч (намеснік Вялікага Князя Літоўскага і Караля Польскага Казіміра Ягайлавіча);
1454-1483 гг. - Князь Мажайскі Іван Андрэіч;
1483-1505 г. - Сямён Іванавіч (сын Івана Андрэіча);
1505-1535 гг. – Расейскае войска (расейска-літоўская вайна);
Чэрвень 1535 г. - Літоўска-польскае войска (Ю. Радзівіл, Я. Тарноўскі, А. Неміра);
1535-1536 гг. - Алесь Андрэіч Кашырскі;
1536-1541 гг. – Васіль Юрьевіч Талачынскі;
1541-1543 гг. - Ян Дарашэвіч;
1543-1547 - Ян Хрщановіч;
1547 г. - Анікей Гарнастай;
1558-1583 гг. - Іван IV Жахлівы (ўскосна, праз намеснікаў);
1595-1596 гг. – Атрад паўстанцаў (казацка-сялянскае паўстаньне пад кіраўніцтвам С. Налівайка);
1633 г. – Аблога Гомеля казацкімі сотнямі Б. Булгакава і І. Ярмоліна;
1648-1649 гг. – Запарожскія казакі на чале з Б. Хмяльніцкім;
1649-1651 гг. – Казакі Чарнігаўскага палкоўніка М. Нябабы;
1651-1654 гг. - Аблога Гомеля казакамі палкоўніка Забэллы і Окшы;
1654-1655 гг. – Казацкае войска на чале казацкага гетмана Івана Залатарэнка;
1655-1661 гг. – Палкоўнік І. Нячай;
1661 г. – Васіль Залатарэнка;
1667 г. - М.К. Радзівіл, Чартарыйскія;
1700-1721 гг. - Войска А.Д. Меньшыкава;
1775-1796 - Пятро Алеськавіч Румянцаў-Задунайскі;
1796-1826 гг. – Мікола Пятровіч Румянцаў;
1826-1834 гг. – Сяргей Пятровіч Румянцаў;
1834-1856 гг. - Іван Фёдаравіч Паскевіч-Эрыванскі;
1856-1903 гг. - Фёдар Іванавіч Паскевіч-Эрыванскі;
1903-1917 гг. - Ірына Іванаўна Паскевіч-Эрыванская.
1917-1991 – Савецкая ўлада;
Пасля 1991 – Сёньняшняя ўлада.
Агульны выгляд гарадской гаспадаркі, ў адпаведнасьці са сметай на 1899 год:
|
Выдаткі |
|
|
|
рублі/капейкі |
|
Утрыманьне агульнагармадскага кіраваньня (дараваньне гарадскому старасце 2000, дзьвюм чальцам управы па 1000, канцылярыя 7264 і інш.) |
14941 |
|
|
|
|
Сіротскі суд |
1000 |
|
|
|
|
Удзельніе ў выдатках па ўтрыманьню ўрадавыя ўстановы |
999,26 |
|
|
|
|
Святло і цяпло турмы |
1050 |
|
|
|
|
Утрыманьне гарадской паліцыі |
18874 |
|
|
|
|
Пажарная каманда |
5078 |
|
|
|
|
Добраўпарадкаваньне горада (святло вуліц - 4335,80; будаўніцтва новых мастоў - 4500; рамонт старых - 1600; бульвары і сады - 700; утрыманьне прудоў, канаў і калодзезеў - 1158,58) |
12387 |
|
|
|
|
Народная адукацыя (утрымоўваньне навучальных устаноў - 12705,72) |
13289,72 |
|
|
|
|
Будаўніцтва гімназіі |
25000 |
|
|
|
|
Медыцынская, ветэрынарная і санітарныя часткі |
2922 |
|
|
|
|
Выплата падаткаў |
2677 |
|
|
|
|
Выплата абавязкаў і адсоткаў па ім |
29930,94 |
|
|
|
|
Воінская павіннасьць і інш. |
33184 |
|
|
|
|
Разам выдаткаў |
163884,55 |
|
Прыбыткі |
|
|
|
рублі/капейкі |
|
Магчымасны збор |
20000 |
|
|
|
|
Зборы з гандлю і промыслаў |
13074 |
|
|
|
|
З гарадскіх лавак |
29431,05 |
|
|
|
|
З гарадской з бойні |
14250 |
|
|
|
|
З рыбалкі, прыстаняў і т.п. |
2683,50 |
|
|
|
|
З прыбыткаў банкаў |
5054,79 |
|
|
|
|
Зварот з казны |
16698,69 |
|
|
|
|
Пазыка і інш. |
62689,52 |
|
|
|
|
Разам прыбыткаў |
163884,55 |
Насельніцтва:
|
Час перапісу |
Колькасьць насельніцтва, тыс. чэл. |
|
Да 1775 |
Каля 5,0 |
|
1775 |
5,0 |
|
1858 |
13,7 (13659 чал.) |
|
1880 |
23,6 |
|
09.02.1897 |
36,8 |
|
1913 |
104,5 |
|
1917 |
68,0 |
|
1923 |
75,0 |
|
1925 |
81,9 |
|
1926 |
86,4 |
|
1931 |
109,9 |
|
17.02.1939 |
139,0 |
|
1940 |
144,2 (144169 чал.) |
|
27.11.1943 |
меней 15,0 |
|
15.01.1959 |
168,3 |
|
1965 |
218,0 |
|
15.01.1970 |
272,3 |
|
1975 |
337,0 |
|
17.01.1979 |
383,0 |
|
1980 |
393,0 |
|
1985 |
465,0 |
|
12.01.1989 |
497,4 |
|
2006 |
481,5 |
|
2007 |
484,5 |
|
2008 |
493,7 |
Сьпіс крыніцаў:
А) http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Гомель
Б) http://gomeltrans.net/gomel/
Г) http://nashkraj.info/component/option,com_frontpage/Itemid,1/
Стары Гетман©
Разработка: Гайдук Екатерина