Личности->Іверс Анатоль(Міско Іван)(1912-1999) - заходнебеларускі паэт, нар. у в. Чамяры Слонімскага р. Гарадзенскай вобл.
Іверс Анатоль(Іван
Дарафеевіч
Міско) - заходнебеларускі паэт, нарадзіўся 15 траўня 1912г. у весцы
Чамяры Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Сям’я,
як і многія іншыя аднавяскоўцы, у 1914 годзе выехала ў бежанства і
вярнулася дадому ў 1918 годзе. Ужо ў дзяцінстве чатырохгадовая вандроўка
па расійскіх губернях і Украіне спарадзіла ў беларускім хлопчыку тугу
па радзіме. У першай палавіне дваццатых гадоў пачала фармавацца
нацыянальная свядомасць. Таму і пацягнула слонімскага хлопца да навукі ў
роднай мове. А ў 1926 годзе ён паступае вучыцца ў Віленскую беларускую
гімназію.
Будучы навучэнцам Віленскай беларускай гімназіі, у 1926
годзе ён уключаецца ў рэвалюцыйную барацьбу супраць польскіх уладаў.
Сярод равеснікаў Іван Міско вызначаўся ў той час актыўнасцю ў
грамадска-палітычным жыцці. Ён разносіў лістоўкі, выступаў на сходах і
мітынгах, удзельнічаў у дэманстрацыях, падтрымліваў сувязь з палітычнымі
вязнямі. І калі ў гімназіі пачалася забастоўка супраць выключэння з
гімназіі старшакласнікаў за ўдзел у палітычнай барацьбе, Іван Міско
прыняў у ёй актыўны ўдзел.
Паліцыя разагнала забастоўшчыкаў, каля ста
гімназістаў былі выключаны з гэтай навучальнай установы, а Івана Міско
пад канвоем прывезлі ў Чамяры і пад распіску здалі бацькам. Потым былі
яшчэ дзве спробы працягнуць адукацыю ў Клецкай і Наваградскай гімназіях,
але і адтуль "бунтар" Міско быў выключаны (1929 і 1931). Ён у 1931
годзе апынуўся ў роднай вёсцы Чамяры пад наглядам польскай паліцыі. З
гэтага часу юнак цалкам аддае сябе рэвалюцыйнай барацьбе і паэтычнай
творчасці.
Ён тройчы быў асуджаны польскім судом, неаднойчы
арыштоўваўся дыфензівай (тайная полиция в довоенной Польше). Так з-за
арышту паэт не трапіў у 1934 годзе на I з"езд рэвалюцыйных пісьменнікаў.
Да з"езда быў падрыхтаваны Зварот групы паэтаў, якія падпісаліся: Піліп
Пястрак, Янка Чабор, Міхась Васілёк і Анатоль Іверс. Гэты Зварот быў
надрукаваны 25 студзеня 1934 года ў часопісе "Літаратурная старонка".
Там жа быў надрукаваны і першы верш маладога паэта "Вёска". Тыраж
часопіса быў канфіскаваны.
З друкарні ўдалося вынесці толькі некалькі
асобнікаў. У 1935 годзе Іван Міско служыў у польскай кавалерыі ў
Плоцку, калі ў лісце бацька напісаў, што пад коламі легкавога аўтамабіля
загінула яго маці. Пасля службы паэт вяртаецца на бацькоўскі хутар,
хутка жэ-ніцца і жыве на гаспадарцы з маладой жонкай і бацькам. Тут жа
ён дачакаўся сваёй першай кніжкі "Песні на загонах". У 1939 годзе ў
Вільні, незадоўга да пачатку другой сусветнай вайны выходзіць з друку
першы зборнік вершаў Анатоля Іверса „Песьні на загонах”.
Калі прыйшлі
"першыя саветы" (1939) і ў Слоніме пачала выдавацца спачатку павятовая,
а потым раённая газета "Вольная праца", Анатоля Іверса запрасіў
працаваць літсупрацоўнікам рэдакцыі першы рэдактар газеты І.А.Чарняўскі.
Там Іван Дарафеевіч працаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У 1940
годзе стаў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. У гады вайны хутар
Міско нейкі час быў месцам збору хлопцаў і дзяўчат, якія неўзабаве
станавіліся падпольшчыкамі, партызанамі, сувязнымі. Адзін з
арганізатараў падпольнага антыфашысцкага руху. Працаваў у Слонімскай
раённай управе, але перадаваў інфармацыю савецкім партызанам.
Аднойчы
ў слонімскі СД паступіў данос ад мясцовага бургамістра на бацьку паэта.
У ім паведамлялася, што адзін сын Міско, Максім, "знаходзіцца ў
партызанскай бандзе", а другі, Іван Міско, "у час бальшавіцкай улады быў
рэдактарам слонімскай бальшавіцкай газеты".
З лістапада 1943 г. - партызан брыгады імя Ракасоўскага.
У
лістападзе 1943 года немцы схапілі жонку паэта Веру, а ў пачатку 1944
года - бацьку. Іх вывезлі ў Калдычаўскі лагер смерці і расстралялі. Брат
загінуў у баях з акупантам.
Да канца вайны Анатоль Іверс узначальваў
Слонімскую падпольную антыфашысцкую арганізацыю і быў намеснікам
камандзіра партызанскага атрада імя Дзяржынскага (у сакавіку 1944 г.
абраны сакратаром Слонімскага міжраённага антыфашысцкага камітэта).
Выдаваў антыфашысцкую газету «Беларусь».
Партыйныя і савецкія ўлады
доўгі час не прызнавалі Слонімскую антыфашысцкую арганізацыю. Івану
Міско як кіраўніку і партызану на працягу дзевятнаццаці гадоў не давалі
афіцыйнай даведкі, двойчы звальнялі з работы, звальнялі беспадстаўна.
Спачатку
працаваў у рэдакцыі мясцовай раёнкі. 1949 па 1965 гады, замест творчай
працы, паэт працуе майстрам на смолазаводзе, а потым тэхнолагам
лесахімічнага завода. Працаваў у гарсавеце адказным сакратаром
Слонімскага гарвыканкама, у рэдакцыі раённай газеты «За перамогу
камунізму». Першы пасляваенны зборнік вершаў «З пройдзеных дарог» выйшаў
ў 1970 годзе. У 1976-1984 гг. - сакратар слонімскага раённага
аддзялення Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Сябра СП СССР з
1940 г.
Апублікаваў зборнік «Жыву ў бацькоўскім краі» (вершы і паэмы, 1982), «Я пайшоў бы ўслед за летам» (1987).
Памёр паэт 26 кастрычніка 1999 года.
http://slounik.org/81030.html
http://niva.iig.pl/issue/2000/04/art_03.htm
Стары Гетман©
Разработка: Гайдук Екатерина