История Беларуси и Большой Литвы


Личности->Ластоўскі Вацлаў (1883 — 1938) — гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, нар. у ф. Калеснікі ( Міёрскі р. Віцебскай в.)

Ластоўскі Вацлаў (1883 — 1938) — гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, нар. у ф. Калеснікі ( Міёрскі р. Віцебскай в.)

Ластоўскі Вацлаў (1883 — 1938) — беларускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, член Рады Беларуской народной рэспублікі.Прэм’ер-міністр БНР (1922-1925гг.), акадэмік і сакратар Акадэміі навук БССР, рэдактар першых беларускіх газет.
Нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі ў 1883 годзе ў фальварке Калеснікі Дзіснескага павета Віленскай губерніі (зараз Міёрскі раён Віцебская вобласць) у небагатай сям’і арэндатара.


“Паміж Мнютай і Авутай “- так вызначыў месца свайго нараджэння Вацлаў Ластоўскі. Калі казаць дакладней, то нарадзіўсяы ён на хутары Калеснікаў, што знаходзіцца справа ад  дарогі, паміж рэкамі Мнютай, якая ўпадае ў возера Пліса, і Аутай, прытокам Дзісны.

Вацлаў Ластоўскі пра сябе. Цытата:

Радзiўся я ў застценку Калесьнiках на пагранiчы Дзiсенскага пав. (Вiленск. губ.) i Лепэльскага пав. (Вiтаб. губ.) з бацькi Юстына, сына Юзефата i маткi Анны з дому Жвiрблеўскай, у 1882 гаду 24 ХII.
Крычоны у Задарожжы, 20 Х 1883 г. па Р.-К. абраду.
Бацькi мае былi беззямельнымi хлебаробамi, i, як у нас кажуць “хадзiлi па арэндзе”, ч. зн. што другi-трэцьцi год перекачовывалi на новую арэндную сядiбу, пераносячыся няраз з аднаго ў другi, суседнi павет.
У семьi у нас былi унiяцкiя традыцыi i [нажаль] да 1905 году ўвесь наш род судзiўся за апорнасьць у унiяцтве. Род наш выдаваў шмат мiстыкаў.
Праўдападобна у зьвязку з мiстычным настроем вялося, што у нашем роде, з бацькi на сына, з пакаленьня ў пакаленьня, займалiся лячаньнем; з гэтай прычыне [ени] ў Дзiсеншчыне больш ведамы пад прыдомкам “Дактаронкi”.
Семья наша ў сваiм акружаньнi слыла iнтэлiгентамi, бо бацька мой праходзiў павятовую школу, шмат падарожнiчаў па сьвеце i ў моладасьцi быў 10 гадоў практыкантам у доктара, але скончыўшы практыку i атрымаўшы пасведчаньне на права лячэньня, практыкай не займаўся.
Згодно гэтым сямейным традыцiям, пасьля акончаньня мной народнай школы, бацька паслаў мяне да свайго брата, Францiша Ластоўскага, вучыцца лекарскага умецтва, якi разпачаў маю адукацiю ад навукi лацiны.
Лекцii адбывалiся практычна: мы iшлi ў поле i на кветках вучыў мяне дзядзька найперш лацiнскай назовы колераў кветак, [лiченьня пастля] лацiнскiя iмёны самых расьцiн i адначасна тлумачыў якая расцьцiна на якое недамананьне памочна, як i калi яе зьбiраць, пераховываць i прыгатаўляць да ужитку. Вычывся я у дзядзькi усяго адно лета: у восень того году бацька мой зламаў руку i мая помач патрэбна была дома.


Вучыўся ў суседнім мястэчкі Пагост дзе была пачатковая школа.

Цытата:

У 1896 гаду, калi семья наша дзякуючы хваробе бацькі дайшла да найвышэйшага недастатку, я надумаў шукаць сябе працы i, прайшоўшы 70 вёрст пяхатой да чыгункi, выехаў у Вiльню.
У Вiльнi паступiў практыкантам у вiнна-колёнiяльны гандаль [“П.Грухрэўвскi i К0”], дзе тры годы вучыўся купецкага умецтва.

Працоўны стаж пачаў з працы «хлопчыка на послугах» у адным з віленскіх вінных магазінаў.Потым была прауца канцэлярыстам Шаўлях (зараз Шяуляй). Схільны да гуманітарных навук хлопчык спрабаваў вучыцца ў Пецярбуржскім універсітэце
Цытата:

У 1899 гаду выехаў у Петраград. У Петраградзе год служыў у фiрме “Сенкевiч i [Квiнто]” бугальтэрам, а пазьней паступiў на бiблiотэкара у польскую студэнскую бiблiатэку (Фонтанка 72). Тут праз знаёмствы памалу увайшоў у супрацоўнiцтва з П.П.С., ў якой партii працаваў да 1907 г.

Аднак матэрыяльныя складанасці не дазволілі яму прайсці поўны курс навучання, і  Ластоўскі вымушаны быў самастойна засвайваць універсальныя энцыклапедычныя дадзеныя. Каб слухаць лекцыі прафесараў Санкт-Пеярбуржкага універсітэта, уладкаваўся туды на працу бібліятэкапам і хадзіў слухаць лекцыі "зайцам" (1904 – 1905).
З 1906 года жыў і працаваў у Вільне.
Увайшоўшы яшчэ ў 1902 годзе ў Польскую сацыялістычную партыю, якая дзейнічала ў  Літве і ў Заходняй Беларусі, ён у 1906 годзе перайшоў у Беларускую Сацыялістычную Грамаду (партыю), далучыўшыся да беларускага нацыянальна-грамадзянскага і культурнага  руха.

 

Цытата:

У 1906 гаду я быў арэштованы за соцыялiстычную прапаганду, i сядзеў некалькi месяцаў у турме. Калi выпусьцiлi з турмы — выехаў у правiнцiю, а пастля у Рыгу.
У 1908 гаду працаваў як канцэлярскi чыноўнiк на таварнай станцii у Рызе.


Працуючы канторшчыкам на таварнай станцыі ў Рызе, ён спрабаваў здаць экзамен на атэстат, але, з яго словаў, «срезался по русскому языку». У далейшым атрымаць афцыйную адукацыю не было ні магчымасцей, ні часу.

 

Цытата:

У 1909 гаду 25. III. пераехаў у Вiльню, куды быў запрошаны А.Уласавым “вястцi фактычна” часопiсь “Наша Нiва”, дзе пад тытулам сэкрэтара Рэдакцii працаваў да 1915 г.


З 1909 года пачынае супрацоўнічыаць з газетоай «Наша Нiва», на працягу пяці год (да1915 г.) з’яўляецца сакратаром яе рэдакцыі.
Да 1909 года адносіцца і яго першы выступ у прэсе. Пад псеўданімамі Власт і Верашчака выступае ў «Нашай Нiве» з вершамі, апавяданнямі,нарысамі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі. На яе старонках публікуе і свій разгорнуты гістарычны нарыс «Кароткая гiсторыя Беларусi» (выйшла ў 1910 годзе асобнай кнігай у Вільне).

 

Цытата:

 «…я не имел возможности представить научный труд, плод долгих научных исследований, – дал то, что было в моих возможностях: выбрал из русских, польских и украинских историков то, что было мне известно об истории нашего края и народа, изложил в порядке, который каждому событию определила сама жизнь». Это – первая история Беларуси, написанная для белорусов белорусом, который понимал, что «история – это фундамент, на котором строится жизнь народа».
 

Працаваў у рэдакцыі газеты "Наша Ніва", быў сябрам і саратнікам Я.Купалы, Я.Коласа, А.Власава, М.Багдановіча, А.Пашкевіч, іншых дзеячоў беларускага адраджэння.
Менавіта ў публікацыях на старонках "Нашай Нівы" раскрыўся яго талент публіцыста, гісторыка, пісменніка.

 

http://www.nn.by/?c=sp&i=7

У 1913 годзе ён напісаў знакаміты зварот да беларускіх літаратараў "Сплачвайце доуг".

У тый час "оплакивание" роднага края і ябяздоленага селяніна  стала ледзь не адзіным матывам мастацтва. Ластоўскі жа хацеў, каб наша літаратура стала развітай, еўрапейскай, вядомай усяму свету. Ад імя простага чалавека, селяніна, аўтар высмейваў "енкi i плачы тых нашых белетрыстау i паэтау, каторыя (цыбуляй хiба крыху пацiраючы вочы) плачуць над доляй селянiна..."
Публікацыя выклікала шматлікія спрэчкі. Максім Багдановыч пад яе ўражаннем напісаў свій геніяльны твор "Апокрыф".

 

Цытата:

У 1913 годзе [спр]аганiзуваў я “Беларускую кнiгарню ў Вiльнi” (Завальная, 7). Якую вёў да 1918 г. Мая асьвета: Першае пазнаньне граматнасьцi атрымаў я дома, а пасьля вучывся у Стара-Пагоскай вясковай [школьцы] (апiсаў я яе у “Крывiче”), год вучывся у Нова-Пагоскай народнай школе, i злажыў там экзамены.
У часе практыкаваньня майго на купецтва, што сьвята да поўдня, прыходзiў вучыцель, якi вучыў практыкантаў (а нас было ад 8 да 16 душ) арытмэтыкi, геаграфii, граматыкi i бугальтэрii, а такжа знаёмiў з польскай i расiйскай лiтэратурамi.
Будучы бiблiатэкарам я многа чытаў, i хадзiў слухаць лекцii у унiверсытэт, хоць ня быў запiсаны на слуханьня лекцiй.
Увесь 1907 г., у Рызе, я зарабляў на пражыцьце чытаючы лекцii: а) як лектар “Таварыства Асьветы” — у рабочых кварталах i, б) у польскiм студэнцкiм таварыстве “Арконiя”, выкладаючы гiсторыю польскай лытэратуры. Побоч з гэтым прыгатаўляўся да экзаменоў на званьня дамавага вучыцеля, але экзаменов ня вытрымаў [дзиля] слабого знаньня расiйскай мовы.
Побоч з рэдакцiйнай працай у Вiльнi, ад 1910 да 1915 гадзу быў лектарам у Таварыстве Самаасьветы “Знанiе”.
У 1916—1917 гг. быў лектарам на беларускiх i польскiх вучыцельскiх курсах.
У 1919 гаду выкладаў гiсторыю Беларусi i беларускую лiтэратуру на беларускiх вучыцельскiх курсах у Вiльнi. Мая грамадская дзейнасць: Разпачаў я сваю грамадскую дзейснасць у партыi ППС. У 1905 i 1906 гг. вёў, разом з Др.Бэднаржам, Др. Мiгхалоўскiм, доцентам Яркоўскiм i iнш., вайскова-рэвалюцiйную работу.
У 1907 гаду я перайшоў з ППС ў Беларускую Рэвалюцiйную Грамаду, а у 1919 г. вясной уступiў у Беларус. Партыю Соцiялiстаў-Рэволюцiанераў, у якой знаходiўся да унутраных закалотаў 1923 года, i ад якога часу перестаў працаваць з Б.П.С.Р.
Побач партыйнай вёў я ражные грамадскiе працы:
У 1906 гаду належаў да першага беларускага “Кружка Асьветы” у Петраградзе: чытаў лекцii i вёў сабраньня.
У 1911 годе быў членам-заснауцем першага “Беларускага Музыкальна-Драматычнага Таварыства”.
У 1913 годе — членам-заснауцем “Беларускага Клюба” у Вiльнi.
1915 годе — ч.-з. i сэкрэтаром “Бел. Тав. Помочи пацярпевшим ад вайны”.
У гэтым-жа 1915 годе выбраны быў у склад “Грамадскага Вiленска-Ковенскага Камiтэту”, якому расiйская улада, адступаючы перад немцамi, здала город Вiльню.
У 1916 годе быў арганiзатарам i старшинёю, нелегальнай пад немецкай окупацiяй “Сувязi Незалежнасьцi i Непадзельнасцi Беларусi”.
У 1917 годе — арганiзатарам i старшинёю бел. Культурна-асьветнага i добрачыннага Таварыства “Золак”, якое з грамадскiх коштаў утрымывало школы i прытулкi для дзетей.

У 1916—1917 гадах В.Ластоўский выдаваў газету "Гоман". У 1919 годзе ўвайшоў у Беларускую партыю сацыалістаў – рэвалюцыянераў (эсераў). Быў прыхільнікам і адным з галоўных ідыёлагаў незалежнасці Беларусі.

Цытата:

Ад 1915 i 1918 гаду — старшинёю беларускага коопэративу “Райнiца” (Вiльня, Погулянка, 17). Ад 1918 году — старшынёю i арганiзатарам “Сувязi Культурна-Нацiянальнага Адраджэньня Беларусi” i рэдактарам органу гэтай сувязi “Крывiчанiн”. (Выйшоў только № 1, перад приходам у Вiльню большевiкоў.)
Гэтым-жа 1918 гаду быў выбраны краёвым зьездам у прiзыдум “Бел. Рады” у Вiльнi.
Восеню 1918 году быў выбраны i пасланы бел. органiзацiямi у склад Лiтоўскай Дзяржаўнай Рады, дзе быў абраны галавой бел. фракцii у Лiтоўскай Дзяржаўной Раде.
У 1919 годе быў абраны сэкретаром “Бел. Рады Вiленшчыны i Городзеншчыны” i рэдактарам яе органу “Бел. Думка”.
Восеню 1919 году быў выбраны пленумам Рады БНР на старшеню Ураду БНР у Менску. Пастля выбараў — палякi арэштовалi мяне i пратрымаўшы 1,5 мес. у турме выпусцiлi пад нагляд палiцii, без права выезду з Менска. Аднак на вясну я уцёк загранiцу i сарганiзаваўшы Урад БНР быў на чале яго да 20.V. [1921 г.]

У канцы 1918 г. узначаліў Беларускае прадстаўніцтва ўрада БНР пры летувіскай буржуазнай Тарыбе, быў беларускім аташэ пры летувіскім пасольстве ў Берліне. З 1919 г. - у партыі беларускіх эсэраў, са снежня ўзначальваў Раду міністраў БНР. Быў зняволены польскімі буржуазнымі ўладамі, у 1920 г. яму дазволена вярнуцца ў Летуву. У красавіку 1923 г. выйшаў з урада БНР і адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Выдаваў у Коўні літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч» (1923-1927).

 

Цытата:

Мая літэратурная дзейнасць: Больш уважна i сьвядома пачаў я працаваць над лiт. творчасьцю з 1902 году. Будучы фактычным рэдактарам “Нашей Нiвы”, я с 1909 го-ду ня маў часу працаваць навукова, бо трэба было продукаваць тое, што вымагаў круг чытачоў i маладое бел. порадженьне. Пiсаў я у гэтым часе вельмi многа; няраз запоўняючы [цэле] нумеры ад пачатку да канца, пад ражнымi псеўдонiмамi i акрым гэтага вядучы яшчэ месячнiк сельскай гаспадаркi “Саху”, укладаючы што году популярныя у той час календары “Нашай Нiвы”.
У часе вайны подпiсываў я часопiсь “Гоман”, фактычным рэдактарам якого быў А.Луцкевiч. У “Гомане” я ужо помесцiў некалькi монографiй па гiсторыi Бел. i беларусоведаньню, перадруковаў адрыўкi цiкавых памятнiкаў Обуховiча i iнш.
Нямецкая окупацiя дала магчымасць арганiзаваць бел. школу, але ня было школьных падручнiкаў. I я засеў за апрацоўку цыклю бел. школьных падручнiкаў.
У 1922 гаду рэдагаваў месячнiк “Беларускi сьцяг”.
У 1923 гаду пачаў саусiм [...], бо iзноу такi запаўняючы большасцю нумароў пад ражнымi псэўдонiмамi, выдаваць часопiсь “Крывiч”, у якiм прыступiў да рэалiзацыi сваiх паперэднiх спроб навуковай працы.
Урэшце, у 1924 гаду апрацаваў i выдаў “Расейскi-Крыўскi (Бел.) Слоўнiк”.
 

Выдаў шмат кніг пра Беларусь, прызнаваў права народа Беларусі на самавызначэнне. Такія кнігі, як «История белорусской (кривицкой) книги», «Короткая история Беларуси» прапагандуюць гэту ідэю.

 

Цытата:

Важнейшыя мае брашуры:
1. “Гiсторыя Беларусi”, надрукованная пад псэвд. “Власт” у Вiльнi ў 1910 гаду.
2. “Бел. Лементар”, Вiльня. — 1916.
3. “Першая чытаньне”. — Вiльня. — 1917.
4. “Лемантар”, першая чытанка. — Вiльня. — 1918.
5. “Сейбiт”, другая чытанка. — Вiльня. — 1918.
6. “Родные зернята”, трэцяя чытанка. — Вiльня, — 1918.
7. “Задачнiк”. — Вiльня. — 1917.
8. “Песьнi-песень”, зборнiк бел. нар. прыпевок. — Вiльня. — 1918.
9. “Прыказкi i загадкi”. — Вiльня. — 1918.
10. “Выпiсы з бел. лiтэратуры. Старые часы i народная творчасць”. — Вiльня. — 1918.
11. Месячнiк “Крывiч”. — 1923—1924. — Вiльня.
12. “Расiйска—Крыўскi (Бел.) Слоўнiк”. — Ковно. — 1924. /

27.II.1925.
В. Ластоўскi.

http://www.aiv.by/czasopisy/mat.php?cza ... 00311&pg=2


У 1927 годзе, атрымаўшы дазаваленне ўраду БССР В.Ластоўскі па запрашэнню ўрада БССР пераехаў у Менск, каб прынять удзел у нацыянальна-культурным і дзяржаўным адраджэнні Беларуси.

Цытата:

...паводле фiнансавай дакументацыi Украiнскага сацыялагiчнага iнстытута ў Празе, В. Лстоўскi ў якасцi члена-карэспандэнта названай установы ў пачатку 1927 г. быў залiчаны супрацоўнiкам на факультэт нарадазнаўства і кiраўнiком Беларускага навуковага кабiнета4. Але ў Прагу-Чэшскую В. Лстоўскаму ўжо не пашчасцiла больш прыехаць. Яму наканаваны быў iншы лёс. Жаданне актыўна працаваць на карысць роднай Беларусi, рэалiзаваць сябе на нiве беларушчыны прымусiла яго насуперак iнстынкту самазахавання прыняць нялёгкае рашэнне — пераехаць у красавiку таго ж 1927 г. на сталае жыхарства ў савецкi Мiнск.


Працаваў дырэктарам Дзяржаўнага музею БССР. У 1928 годзе выбраны акакдэмікам і займае пасаду адказнага сакра
тара АН БССР. Не толькі сам праводзіў даследванні, але і шмат энергіі аддаваў арганізацыі новых напрамкаў у беларускай навуцы і выхавнню маладых навуковых кадраў.