История Беларуси и Большой Литвы


Первоисточники->Ліст ягайлы

 Ліст ягайлы

Прывітаньні шматлікія сяброўскія з шчырым, поўным павагі зваротам, спадар магістр, уладар найясьнейшы.

 

Валадарству вашаму даводзім да ведама, што ліст ваш мы добра прынялі разважлівым сэрцам, у якім нам зьвестка, што Вітаўт і Таквіл, князі літоўскія,  як і даўней, знайшлі прытулак побач з вамі, і пакорнае маленьне за іх, каб мы прынялі б гэтых князёў ласкава, каб мы аддалі б ім крыху са спадчыны, каб мы вярнулі б ім невялікую дзедзіну і каб мы выканалі б вашую просьбу з усёй ласкавасьцю, што адпавядае любові і сяброўству.

 

Але таму ня можам ім добра даць веры, вашай ласкавасьці даручаем гэта і ваш прысуд над імі мы жадалі б мець. І таксама ўладарства вашае памятае, чаму вам трэба мець падазронасьць да нашых уцекачоў і [іх] утрымліваць, адчуваецца аднак нашая нязгода, што мы павінны вужаку грэць на грудзях.

 

Таксама, напрыклад, вашая ласкавасьць ад нас патрабуе, каб з князем Мазовіі мы пажадалі б зрабіць тройную згоду пасьля сьвята сьвятое Пасхі. Хоць справу, вашае сяброўства, мы вельмі жадаем вырашыць і трохбаковы мір заключыць, як вашая ласкавасьць патрабуе і як вам таксама падабаецца - празь год пасьля свята Пасхі, аднак дабаўляюцца такія умовы, - каб уся маёмасьць і тавары, што былі ў нашых людзей з Вільні захопленыя й адабраныя, некранутымі вернуты ці аплочаны, і таксама людзі нашыя з Вільні, каторыя былі арыштаваныя, каб былі адпушчаныя на свабоду з усёй маёмасьцю.

 

І як таму замку Вісна (Vysna), як вы кажыце, хоць вам былі прапанаваныя нейкія грошы, аб гэтым ня маем мы смутку, але бачна нам безсэнсоўнасьць і нягоднасьць,  што вы падтрымліваеце й дапамагаеце ворагам і непряцелям нашым дзеля нашае шкоды і стратаў, аднак з (с. 16) вашай ласкавасьцю такім чынам [усё] добра ўмела паміж намі  ўпарадкуецца й вызначыцца для кожнага боку, што не патрэбна будзе ні адному з нас шкодзіць, па-варожаму адзін да аднаго ставіцца, але адзін другога падтрымліваць супроць усіх  людзей.

 

Турбоціць да таго ж вашая ласкавасьць, што ад жамойтаў, каторыя на вас усё болей  скардзяцца, адкуль мы просім вас, сябра, што тыя вас ніякім робам не запрашалі, бо ўсе жамойты падпарадкоўваюцца нам і брату нашаму мілоснаму Скіргелу (Skyrgel), и таму мы нават падтрымліваем варожасьць нашых падданых і ліцьвіноў, пра каторую мы вам пісаць ня можам на гэтай падставе.

 

Дадзены ў Вільні на Багаяўленьне.

 

Подпіс гэтага ліста cапраўды быў у гэтых словах, Ягайла (Jagal) вялікі кароль Літвы, сябра ваш шчыры. Вышэй напісаныя словы былі [такія], каторыя былі пададзены, пашанаваны валадар, валадар Конрад (Conrado) магутны і вялікі магістр Тэўтонскага ордэну. Гэты ліст напісаны без прамаруджаньня.

6 студзеня 1383 года, Вільня

Codex Diplomaticus Prussicus. Urkundensammlung zur aelteren Geschichte Preussens, hrsg. v. J. Voigt, Bd. 4, 1853, ND Osnabrueck 1965, Nr. 14, S. 15-16.