Личности->Орда Напалеон (11.02.1807 - 26.04.1883) - піяніст, кампазітар, мастак, літаратар, нар. у Пінскам пав.
Нарадзіўся
ў в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні, піяніст, кампазітар,
мастак, літаратар. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і
Польшы. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, належаў да тайнага студэнскага
таварыства "Заране". Пасля ўдзелу ў
паўстанні 1830-31гг ён ледзь паспеў эміграваць, і ў Францыі цалкам
прысвяціў сябе музыцы, дзе настаўнікам ягоным стаў Ф. Шапэн. У
сярэдзіне 1840-х гадах Н. Орда становіцца дырэктарам Італьянскай оперы ў
Парыжы. З 1856 г. жыў у Варацэвічах, у 1862-63 гг. у Гродне, потым на
Валыні. І што самае цікавае, з эміграцыі ён вяртаецца на радзіму, каб у
49 гадоў стаць матсаком. У гэты час Н. Орда шмат падарожнічаў па
Беларусі, Украіне, Польшчы і Літве, рабіў замалёўкі мясцін, звязаных з
жыццём вядомых людзей і археалагічнымі помнікамі. У час паўстання 1863
году і пасля яго ён, нібы нічога вакол не адбываецца, аб’язджае ўсю
Беларусь ад Асвеі да Кобрыня, ад Сапоцкіна да Турава і замалёўвае яе для
нашчадкаў. Для сваёй творчасці Н. Орда выбраў тэхніку алоўкавага
малюнка, падмаляванага акварэллю, гуашшу ці сепіяй, якой дасканала
валодаў. Менавіта гэтая тэхніка малявання дазваляла аператыўна і
найбольш дакладна адлюстраваць архітэктурны краявід ва ўмовах падарожжа.
Вынікам гэтых вандраванняў з'явіўся аграмадны збор мастацкіх твораў,
гэта больш за 1150 малюнкаў і акварэляў! Малюнкі строга дакументальныя і
маюць неверагодную каштоўнасць для гісторыі. Першы альбом з
літаграфіямі Н. Орды выйшаў пасля ягонае смерці, у Аўстрыі. Потым былі
наступныя альбомы. Ён здабыў сабе новую, пасмяротную славу.
Паводле: http://nn.by/index.php?c=ar&i=6493 і http://pawet.net/orda/
Стары Гетман©
Разработка: Гайдук Екатерина