Города и местечки->АБВГ->Пінск
У складзе Тураўскага княства. XI, XII, XIII стагодзьдзі:
* 1097: першая летапісная згадка пра Пінск (Пінеск) ў «Аповесьці мінулых гадоў».
* 1174: сталіца самастойнага Пінскага княства.
* 1183: летапісы згадваюць князёў пінскіх — Яраслаў (1183) і Яраполк
(1190). Пінск, знаходзіўся тады ў цэнтры Тураўскага княства, меў
гандлёвыя сувязі з Валыньню, Сярэднім Падняпроўем і Паўночным
Прычарнамор'ем.
* 1263: пісьмовая згадка пра праваслаўны храм —
манастыры ў прадмесьце Ляшчэ — будучым рэлігійным і асьветніцкім цэнтры
піншчыны.
У Вялікім княстве Літоўскім. XIV, XV, XVI стагодзьдзі:
* 1320: належыць Нарымунту Гедымінавічу (у 1348 пінскі князь Нарымунт загінуў у бітве з крыжакамі)
* 1396: агульнапрынятая дата заснаваньня ў Пінску касьцёла францысканцаў.
* 1471: у горадзе кіруе князёўна Марыя — удава Сямёна Алелькавіча,
які вёў свой род ад Гедыміна. Шматлікасьць дароўных грамат князёўны
Марыі дазваляюць спасылацца на першае пісьмовае згадваньне вёсак
Піншчыны.
* 1521: вялікі князь Вялікага княства Літоўскага
Жыгімонт I Стары перадаў Пінск сваёй жонцы каралеве Боне. На Палесьсі
яна вядомая тым, што актыўна пачала праводзіць першыя аграрныя
пераўтварэньні.
* 1527: перад сьценамі пінскага замка затрыманы
паход атрада татараў, якія зруйнавалі паўднёва-ўсходнюю частка Піншчыны.
Гэта быў апошні набег татараў.
* 1566: павятовы цэнтар Берасьцейскага ваяводзтва.
У эпоху Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. XVII, XVIII стагодзьдзі:
* 1569: утварэньне Рэчы Паспалітай. Пінск становіцца сталіцай Берасьцейскага княства.
* 1581: 12 студзеня, атрымаў Магдэбурскае права і герб «на чырвоным полі шчыта залаты лук са стралой і нацягнутай цецівой».
* 1630—1675: узьвядзеньне з цэглы езуіцкага калегіюма.
* 1648: на Запарожжы пачалося паўстаньне Хмяльніцкага, якое набыла
характар рэлігійнай вайны супраць уніяцкай царквы, што цясьніла
праваслаўную. Хваляваньні дакаціліся да Пінску, але ўдзельнікі яго разам
з казакамі былі разьбітыя войскамі Януша Радзівіла. Горад спалены
расейскімі войскамі.
* 1655: падчас вайны Масковіі з Рэччу
Паспалітай (1651—1667) ваявода Ф. Валконскі 25 верасьня заняў Пінск,
разрабаваў яго і спаліў.
* 1659: у вёсцы Гарадзішчы заснаваны
кляштар бэнэдыктынаў. Ён быў пабудаваны на сродкі ваяводы Патоцкага Яна
Караля Копеца і праіснаваў да 1855 году.
* 1705: на сродкі князя
Міхася Вішнявецкага і яго жонкі Кацярыны заснаваны кляштар бэрнардынаў.
Існаваў у Пінску да 1832 году.
* 1706: швэдзкі кароль Карл XII
заняў Пінск, разрабаваў і спаліў горад. Разбураны быў і бастыённы замак у
прыгарадзе Пінску Караліне, які быў створаны для маршалка Вялікага
княства Літоўскага, а пазьней адышоў да князёў Вішнявецкіх.
*
1710: у Пінску, Парахонску, Плешчыцах, Марозавічах, Лапаціне, Калбах
пабываў Васіль Мікітавіч Тацішчаў — аўтар пяцітомавай «Гісторыі
Расейскай», навуковец, дыплямат, асьветнік, падарожнік, дзяржаўны дзеяч
XVIII стагодзьдзя. У гэтым жа годзе на піншчыне па ўказе Пятра I ён
арганізаваў вытворчасьць 30 гармат і 7 судоў.
* 1782: на
паўночна-ўсходняй ускраіне пінскага прадмесьця Каралін збудаваны каменны
касьцёл, вядомы зараз як касьцёл Карла Барамея.
* 1784: Пінск
наведаў кароль Рэчы Паспалітай Станіславаў Аўгуст Панятоўскі, які
прысутнічаў на цырымоніі закладкі Палаца Бутрымовіча і наведаў таксама
вёскі Лапаціна, Горнава й Альбрэхтова.
У складзе Расейскай імпэрыі. XIX стагодзьдзе:
* 23 студзеня 1793: пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай горад увайшоў у склад Расейскай імпэрыі.
* 1795: пры ўладкаваньні Менскай губэрні, на падставе ўстановаў аб
губэрнях, Пінск прызначаны павятовым горадам Менскага намесьніцтва.
Пакінуты павятовым горадам Менскай губэрні, пры выданьні штатаў 1796 і
1802 гг.
* 1812: вайна 1812 году на Піншчыне. Атрад палкоўніка
Жавахава разьбіў у Пінску атрад французаў і ўзяў у якасьці трафэя
гармату.
* 1831: каля вёскі Невель царскія войскі разьбілі пінскіх паўстанцаў пад кіраўніцтвам Цітуса Пуслоўскага.
* 1837: у вёсцы Парэччы пачала дзейнічаць суконная фабрыка Скірмунта.
* 1858: побач зь Ляшчынскім манастыром закладзены гарадзкі парк.
* 1860: у вёсцы Парэчча запрацаваў цукровы завод Скірмунта.
* 1863: паўстанцы атрада Рамуальда Траўгута 12 і 13 ліпеня панесьлі цяжкія страты пад Пінскам.
* 1865: мужам і жонкай Фляросамі ў Пінску была пабудаваная лякарня.
* 1884: у сьнежні пачаўся рух цягнікоў па чыгунцы Пінск — Лунінец.
* 1885: у Пінску пачаткаў дзейнічаць суднарамонтны і мэханічны завод, уладальніцай якога была Юлія Пятроўна 0'Бріэн дэ Ласі.
* 1892: аўстра-вугорскім капіталістам Гальпэрыным у Пінску была пабудаваная запалкавая фабрыка «Прагрэс — Вулькан».
* 1904: сакавік, у Пінску зьявілася тэлефонная сетка.
* 1910: У Пінску — 36 409 жыхароў, зь іх 26 626 — габрэі. Паслугамі тэлефоннай станцыі карысталася 196 абанэнтаў.
* 1910—1916: у Пінску, паводле зборніка «Папярэдні сьпіс пэрыядычных
выданьняў Расеі 1901—1916 гг.» выдаваліся «Пінскі лісток», «Пінскі
голас», «Тэлеграмы» , «Аб'яднаньне».
* 1911: лістапад, у месьце пачаліся першыя сэансы кінаматографу.
* 1912—1914: у Пінску жыў і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас.
* 1915: 15 верасьня падчас першай сусьветнай вайны Пінск быў акупаваны нямецкімі войскамі.
* 1918: у складзе Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, частка Дрыгавіцкай
зямлі (цэнтар — Мазыр), на Пінск таксама прэтэндавала Беларуская
Народная Рэспубліка.
У складзе Польскай Рэспублікі (1921—1939):
* 1921: пасьля Рыскай мірнай дамовы тэрыторыя Заходняй Беларусі, у
т.л. і Пінск адышла да Польшчы. Пінск становіцца цэнтрам павету
Палескага ваяводзтва.
* 1921: 7 верасьня, здарыўся вялікі пажар. Агнём была зьнішчаная практычна ўся цэнтральная частка гораду.
* 1924: заснаваны Пінскі краязнаўчы музэй. Адчынены ў 1926 годзе.
* 1936: у Пінску адкрываецца вялікая сельскагаспадарчая выстава ў
гарадзкім парку «Ляшчэ». Напярэдадні выставы выдадзены «Informator m.
Pinska», які зьяўляецца своеасаблівым даведнікам па горадзе 1936 году.
* 1939: 20 верасьня, часткі Чырвонай Арміі па дамове з Гiтлераўскай
Германiяй ўвайшлі ў горад. Пінск далучылi да БССР. З 4 сьнежня горад —
цэнтар Пінскай вобласьці. На працягу кастрычнiка пад ўладай каммунiстаў
праходзяць растрэлы i лiквiдацыя палякаў i польскай культуры. Больш за
500 палякаў i беларусаў расстраляны цi вывезены ў Катынь. Васiлiй Корж i
ягоныя бандыты з НКВД узялi ўдзел у забойстве людзей.
Гісторыя гораду Пінску з 1939:
* 1946: 10 жніўня, пачаўся рух па першым гарадзкім аўтобусным маршруце.
* 1953: усталяваныя першыя чатыры тэлефоны-аўтамата.
* 1954: 1 жніўня, ліквідаваная Пінская вобласьць.
* 1956: каммунiстычныя аккупанты зьнiшчылi архэтэктуру сярэднявечча -
Касьцёл Св. Станicлава, рынкавую плошчу з рынкам, а таксама Жыдоўскую
Вялiкую сынагогу.
Дынаміка колькасьці насельніцтва Пінску:
* XVI ст. — 5,0 тыс.
* 1825 — 4,2 тыс.
* 1841 — 6,8 тыс.
* 1861 — 11,3 тыс.
* 1900 — 29,5 тыс.
* 1910 — 36,4 тыс.
* 1921 — 23,5 тыс.
* 1931 — 33,5 тыс.
* 1939 — 35,9 тыс.
* 1959 — 41,5 тыс.
* 1986 — 112,6 тыс.
* 2000 — 132,6 тыс.
* 2007 — 131,0 тыс.
* 2009 — 131 тыс.
Стары Гетман©
Разработка: Гайдук Екатерина