Личности->Русецкая Саламея(1718-пасл.1760) - лекарка, асветніца, нар. на Навагрудчынне
Русецкая Саламея Рэгіна - лекарка, асветніца. Нарадзілася на Навагрудчыне ў сям'і мешчаніна Яўхіма Русецкага. 14-гадовую дзяўчыну ў 17
31 г. аддалі замуж за лекара-немца Якуба Гальпіра. Маладажоны адразу накіраваліся ў Стамбул, дзе Гальпір распачаў лекарскую дзейнасць. Саламея зацікавілася заняткамi мужа і неўзабаве пачала яму дапамагаць. Яна вызначалася назiральнасцю, розумам і здольнасцямі, таму даволі хутка авалодала метадамі лячэння і пачала практыкаваць самастойна. Знаёмы іракскі лекар раскрыў ёй спосабы і сродкі лячэння хвароб вачэй. Праз пэўны час яна набралася столькi ведаў і вопыту, што атрымала афіцыйна дазвол на лекарскую дзейнасць. Паводле мусульманскіх звычаяў мужчына, нават лекар, не меў права наведваць гарэм, а прававерныя мусульманкі не мелі права лячыць мужчын. Хрысціянка Р. магла практыкаваць і сярод мужчын, і сярод жанчын, і гэта спрыяла яе папулярнасці. Неўзабаве яна з мужам выехала ў Боснію. Па дарозе спынялася ў розных гарадах і лячыла дзяцей. Слуга Гальпіра, італьянец, навучыў Р. асновам лацінскай мовы, і яна змагла выпісваць рэцэпты. Набытыя книгі па медыцыне і фармакалогіі дапамагалі ёй удасканальваць свае веды. Пасля заўчаснай смерці мужа Р. атрымала ў спадчыну даволі значныя сродкі, якія яна расходавала ў асноўным на вандроўкi, справы міласэрнасці, у т.л. на выкуп палонных салдат. Сярод самых імянітых пацыентаў лекаркі ў гэты час быў трансільванскі князь Іожаф Ракачы, галоўны прэтэндэнт на венгерскi прастол.
У якасцi лекаркі яе запрасiлi Радзівіл Махал Рыбанька і яго жонка Уршуля. У Расіі імператрыца Ганна Іаанаўна наблізіла Р. да сябе, прыняла яе ў штат прыдворнай абслугi. Пэўны час Р. практыкавала ў Вене, лячыла членаў турэцкага пасольства. Апошняе вядомае месца яе лекарскай дзейнасці - Стамбул, з якога і пачыналася яе медыцынская кар'ера. На гэты раз сярод яе пацыентаў былі турэцкія саноунікі, сестры султана і жанчыны яго гарэма. У 1760 са Стамбула Р. накіравалася паломніцай у Святую Зямлю. У яе планы ўваходзіла наведанне Палесцiны і Егіпта.
Далейшы лёс невядомы.Пасля сябе Р. пакінула надзвычай цікавы ўзор эпісталярнай спадчыны - дзённік-кнігу "Авантуры майго жыцця" (на польскай мове), падрыхтаваную для друку. У ім - успаміны,
уласныя разважанні наконт тагачасных падзей, цікавыя замалёўкі -партрэты людзей, якія сустракаліся ў час яе вандровак па краінах Захаду і Усходу.
http://novogrudok.iatp.by/text/text_AsobiSalamea.htm
Стары Гетман©
Разработка: Гайдук Екатерина