Личности->Шамякін Іван(1921 - 2004) - беларускі пісменнік, нар. у в. Карма Добрушскага р-на Гомельск. вобл.
Шамякін Іван - беларускі пісменнік, нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў
вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў
Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940). У 1940-1945 гг. у
Савецкай Арміі - камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў
у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У
1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946
г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута.
Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Працаваў
старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным
рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - намеснік старшыні,
з 1966 г. - сакратар, з 1968 г. - другі сакратар, з 1971 г. - першы
намеснік старшыні, у 1976-1980 гг. - першы сакратар праўлення СП БССР. З
1980 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая
Энцыклапедыя». У 1963 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце
XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР
(1963-1985) і СССР (1980-1989). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР
(1971-1985). Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1947 г.
Герой
Сацыялістычнай Працы (1981). Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма
ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі,
Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і
іншымі медалямі.
Народны пісьменнік БССР (1972).
У час Вялікай
Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі і
вершамі. У 1945 г. надрукаваў аповесць «Помета» (часопіс «Полымя»).
Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры
час» (1953), «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961), «Сэрца на далоні»
(1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і
карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980),
«Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981), «Петраград - Брэст»
(1983), «Зеніт» (1987). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна»,
1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959;
«Мост», 1965) аб'яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце» (1960, 1973,
1982). Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949),
«Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956),
«Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лес майго земляка»
(1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і
паэт. Шлюбная ноч» (1976, пастаўлены кінафільмы адпаведна ў 1978 і
1980), «Браняпоезд «Таварыш Ленін» (1985), «У роднай сям'і» (1986),
«Драма» (аповесці, гістарычныя сцэны, 1990), а таксама кніжка
апавяданняў для дзяцей «У Маскву» (1950). У 1965-1966 гг. выйшаў Збор
твораў у 5-ці, ў 1977-1979 гг. - у 6 тамах.
Напісаў п'есы «Не верце
цішыні» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Выгнанне блудніцы»
(апублікавана і пастаўлена ў 1961, асобнае выданне ў 1962), «Дзеці
аднаго дома» (апублікавана і пастаўлена ў 1967), «Экзамен на восень»
(1973, пастаўлена ў 1974), «Баталія на лузе» (1975), «І змоўклі птушкі»
(1977, пастаўлена ў 1977), Залаты медаль» (1979, пастаўлена ў 1980).
Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з
А.Гутковічам, пастаўлены ў 1968), кінасцэнарыяў «Крыніцы» (з
Ю.Шчарбаковым, пастаўлены ў 1964), «Хлеб пахне порахам» (пастаўлены ў
1974), «Атланты і карыятыды» (пастаўлены ў 1978). У 1974 г. выйшаў
зборнік кінааповесцей і п'ес «Экзамен на восень».
Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).
Лаўрэат
Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай
прэміі імя Якуба Коласа (1959) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі
БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Сэрца на далоні» і кнігу
«Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978)
за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у
галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання
(1982) за кінафільм «Вазьму твой боль».
Стары Гетман©
Разработка: Гайдук Екатерина