Личности->Скарына Францыск(пр.1490-1551) - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, нарадз. у г.Полацку .
Скар зверы, ходяіцые в пустыны, знают ямы своя; птыцы, летаюгцые по возьдуху, ведають гнёзды своя; рыбы, плаваюіцые по морю ы в реках, чують выры своя; пчёлы ы тым подобныя боронять ульев своых, — тако ж ы люды, ы где зродшшся ы ускормлены суть по бозе, к тому месту велыкую ласку ымають. Прадмовы і пасляслоўі Ф. Скарыны — узор публіцыс-тыкі, але асобныя, і вельмі многія, урыўкі з яго публіцыс-тычнай спадчыны — дасканалыя вершы. I ў гэтым урыў-ку кожны радок — сэнсавая і інтанацыйна-сінтаксічная еднасць. Менавіта такая кампазіцыйная структура свабод-нага верша. Паўтаральная інтанацыя, выражаная ў перы-ядзе, вызначае своеасаблівы рытм верша як адзін з галоў-ных яго атрыбутаў. Не копай под другом своым ямы, Сам ввалышся в ню. Не став, Амане, Мардохею шыбеныце, Сам повыснеш на ней. Гэты верш да ўсяго сведчыць пра цесную сувязь літа-ратурнай Скарынавай спадчыны з фальклорам. Адзін з даследчыкаў творчасці Кірылы Тураўскага Юрый Лабынцаў лічыць Ф. Скарыну яго непасрэдным спадкаемцам: Да подай нам на землю мыр, грехом очыіценые, немоіцным здравые, смутным потешеные, ненадёжным надежду, воююгцнм за веру Хрыстову победу, пленныкам ызбавленые, нагым одеяные, сыротам хлебокормленые, по морю плаваюіцым тшаыну, во путь шествуюіцым прыстаншце, обыдымым споможеные, всем хрысцанам спасеные, а по смерты царство небесное, яко одын человеколюбец ы Бог наш. У гэтым Скарынавым тэксце пераемнасць не толькі паводле жанру (малітва), але і паводле вобразных сродкаў, асацыятыўнасці, рытмізаванасці мовы. Галоўнае — у сцвярджэнні ім вечных ісцін і каштоўнасцей. Выгнанне. Выгнанне. Выгнанне. Па еолі зямных багоў Спалілі браты-хрысціяне Кнігі пра бога свайго.
ына Францыск - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, нарадзіўся каля 1490 у г.Полацку . У тым, што мы ёсць сёння як нацыя і грамадзяне, найпершая заслуга Францыска Скарыны. Без яго ўсведамленне нас як нацыі і народа ў свеце было б праблематычным.
Тытан эпохі Адраджэння, асветнік-гуманіст, вучоны, пісьменнік і перакладчык, заснавальнік кнігадрукарства ва Усходняй Еўропе, мастак... Ён не толькі наш першы доктар навук — ён першы беларускі універсітэт. У яго творчай спадчыне — пачаткі ўсіх нашых пачаткаў, бо ён і філосаф, і філо-лаг, і гісторык, і эстэтык, і педагог, і батанік, і медык.
Слаўны «сын з Полацка» (нарадзіўся каля 1490 г.) атрымаў выдатную па тым часе адукацыю ў Кракаўскім універсітэте, а затым у Падуанскім універсітэце ў Італіі, дзе ў 1512 годзе бліскуча вытрымаў экзамен на годнасць доктара медыцыны. У славутай Зале Сарака Падуанскага універсітэта ёсць фрэска Джыакома Форна з надпісам: «Францыск Скарына з Полацка». Не медыцына і не воль-ныя мастацтвы сталі сэнсам яго жыцця. Ён «ізбрал оставіті в науце і в кнігах вечную славу і память свою». Яго кнігі на роднай мове, дакляраваныя «людем посполітымь» «к доброму наученню», былі і «Богу ко чтн», і народу наша-му паходняй.
Мецэнатам Якубу Бабічу і Багдану Онкаву абавязаны мы тым, што наш слынны зямляк змог рэалізаваць свой дар: уславіць Бога і наш народ на векі вечныя. У 1517 го-дзе ён едзе ў Прагу, каб стварыць першае ў гісторыі ўсходніх славян выдавецтва, дзе і выдае першую кнігу «Псалтыр». Скарына бачыў у гэтай кнізе «детям малым початок вся-кое добра навукі, дорослым помноженія в науце». У тым жа годзе выходзіць і другая кніга Бібліі «Ісус Сірахаў», у якой Скарына, добра ўсведамляючы значэнне зробленага ім, змясціў і свой уласны партрэт. Надзвычайная смеласць! Яго маглі абвінаваціць, што прыраўняў сябе да Бога, і спаліць на кастры. Да 1520 г. ён надрукаваў у Празе 22 кні-гі Бібліі. Выданне Скарыны і па сённяшні дзень здзіўляе і захапляе ўзроўнем кнігадрукавання: афармленне старо-нак, тлумачэнне ў тэксце і на палях неразумелых «людем посполітым» слоў (скарынінскія глосы), аздабленне тэк-сту малюнкамі, ілюстрацыямі —усё характарызуе Скары-ну як выдатнага і таленавітага кнігавыдаўца, традыцыі якога выкарыстоўваюцца і ў сучасным кнігадрукаванні.
Згодна з ацэнкамі спецыялістаў, Скарынавы кнігі ўяўля-юць выключную з'яву як паводле колькаеці змешчаных у іх гравюр, так і паводле тэхнікі выканання. Высакаякасныя ілю-страцыі, якія ўпершыню даў Скарына, служылі не трлькі для эстэтычнага аздаблення, але і для раскрыцця мастацкіх вобразаў. Усяго ілюстрацый — 51. Скарына выкарыстоўваў гравіраваны тытульны ліст, прабелы паміж словамі, абзацы. Друкуючы кнігі на роднай мове, клапаціўся, каб усё было зразумела кожнаму чытачу, рабіў пераклады і тлумачэнні: горлнца — сівоворонка; хлябінн — продукт; холмн — уз-горкі; арьтемнде — богннн; крнжалн — дьскн; тмамн темь — десятн тысеіцмн; да насладнтся — прнятна будеть.
Скарынавы глосы і тлумачэнні слоў у тэксце непасрэд-на —першыя лексікаграфічныя спробы, таму Ф. Скарына — наш першы лексікограф. Каб «люду паспалітаму» было зра-зумела значэнне слова «псалтыр», ён параўноўвае гэты му-зычны інструмент з усім вядомымі гуслямі: «Псалтыр іграе падобна да гусляў, бо як пяе сам цар і прарок: «Хваліце Госпада псалтыром і гуслямі...» I раздзел Бібліі назву мае ад псалтыра, што да гусляў падобны. Толькі гуслі маюць шмат струнаў, а псалтыр усяго дзесяць, як пра тое ў Бібліі сказа-на: «Хваліце Госпада псалтыром дзесяціструнным!»
У прамове да «Эклезіяста» слова «еклесіяст» Скарына перакладае як Саборнік, тлумачыць гэту назву так: «Нарн-цается же сня кннга Соборннк, понеже не ко еднному че-ловеку в ней пншеть, но ко всему собору людей, а не едн-ного человека мысль н коханне являеть, но всего собора».
Найболылую мастацкую каштоўнасць уяўляюць Ска-рынавы прадмовы і пасляслоўі да кожнай кнігі Бібліі і да самога выдання, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны.
Кампазіцыя прадмоў і пасляслоўяў Скарыны складаецца з пераказу зместу, сюжэта эпічных кніг Бібліі, як, напрык-лад, «Эсфір», «Юдзіф», «Выхад», ці вызначэння жанра-вых асаблівасцей лірычных кніг, як «Псалтыр»; тлумачэння слоў і выразаў праз параўнанні, асацыяцыі (псалтыр пара-ўноўваецца з гуслямі); з вываду, вызначэння ідэі кнігі — «даконаны суть», якая па-філасофску, вобразна, афарыс-тычна выяўляецца Скарынам.
Такі пераказ кніг Бібліі з элементамі разважання спры-яў і папулярызацыі сюжэтаў і ідэй Кнігі кніг, і выяўленню Скарынавых поглядаў, філасофіі пісьменніка-патрыёта.
Пераказаўшы кнігу «Юдзіф», акцэнтуючы ўвагу чытача на гераічным учынку Юдзіфі ў імя свайго народа (у час аса-ды роднага горада пранікла ў стан ворага, закахала ў сябе военачальніка Алаферна і, скарыстаўшы момант, адсекла яму галаву), Скарына падымаецца да філасофскага абагуль-нення, афарыстычна выяўленага ў несмяротных радках:
Понеже от прыроженыя
Вельмі сціпла і вычарпальна пераказаў Ф. Скарына і сюжэт кнігі «Эсфір» пра подзвіг сваячкі і выхаванкі па- божнага іудзея Мардахея — Эсфір. Персідскі цар ажаніўся з Эсфір, што выклікала зайздрасць прыдворных, асабліва ў Амана, гордага царскага любімца. Раззлаваны годнасцю Мардахея, Аман вырашыў знішчыць і яго, і ўсіх іудзеяў у Персідскім царстве. I ён дабіўся згоды ад цара на такі кар-ны ўказ. Мардахей запатрабаваў, каб Эсфір заступілася за свой народ. Рызыкуючы сваім жыццём, Эсфір з'явілася без запрашэння да цара і пераканала наведаць падрыхтаваны ёю пір, у час якога звярнулася да цара з просьбай пра аба-рону: «...царнца Есфер выбавнла нх от побнтня н выпро-снла от царя места протнвные на погубленне всея роднны н помоіцннков Амановых н на нзбавленне нудеов».
Філасофскі вывад, «даконаны суть», сам Ф. Скарына аформіў вершаваным чатырохрадкоўем, падкрэсліўшы і такі аспект сваёй дзейнасці, як паэтычны.
Пераканаўчым доказам і сведчаннем паэтычнай спад-чыны Ф. Скарыны з'яўляюцца аформленыя ім вершам дзе-сяць запаведзяў у прадмове да кнігі «Выхад». Ф. Скарына піша, што кніга апавядае пра выхад іудзеяў з егіпецкага рабства, пра іх 40-гадовы пакутніцкі шлях да зямлі абяца-най, пра дапамогу Госпада на гэтым пакутніцкім шляху: «яко манну Бог послал с небесн на пніцу н воду вывел от тверда каменя н к пнтню людем во пустынн», як караў егіпцян дзесяццю напасцямі, «нже наведе рукою Монсее-вою на всю землю егнпетскую», як «десятеро прнказанне нм дал, напнсано на досках каменных».
Первое: Веруй в бога едыного! Второе: А не беры надармо ымены его! Третье: Помны дны светые святыты! Четвёртое: Отца ы матку чтыты! Пятое: Не забтай ны едына! Шестое: М не делай грьху блудна! Седмое: Не вкрады что дружнего! Осмое: А не давай сведецтва лжывого! Девятое: Не пожедай жены блыжнего! Десятое: Ны ыменыя ылы речы его! У гэтым творы відавочны, акрамя рытму, і такі атрыбут вершаванай мовы, як рыфма, прычым сумежная.
Пераказваючы сюжэты біблейскіх кніг, Скарына ў прад-мовах акцэнтуе ўвагу чытача на самых важных і афарыс-тычных момантах Бібліі — на законах вечнасці, сабраных у ёй і дакляраваных людзям: «Закон прнроженый в том наболей соблюдаем бывает: то чнннтн нным всем, что са-мому любо ест от нных всех, н того не чнннтн нным, чего сам не хогцешн от нных нметн... Сей закон прнроженый напнсан ест в серцн еднного каждого человека», «...Нан-болей любовь ко всем да соблюдает, ежелн ест совершен-на над все нные даровання, без нея же ннчто поспешно ест». Надзённа гучыць Скарынаў напамін нам усім, што валадарыць светам любоў, бо яна самая дасканалая з усіх даброт і каштоўнасцей, без якой марна ўсё ў свеце.Ф. Скарына не толькі паэт, публіцыст, лексікограф, але і літаратуразнаўца. У сваіх прадмова* ён не толькі перака-заў многія кнігі Бібліі, але і зрабіў літаратуразнаўчы аналіз некаторых, звярнуўшы ўвагу на жанравую і мастацкую адметнасць лірычных твораў Бібліі, у прыватнасці, на прыт-чавасць. Цяжка знайсці ў каго іншага болыд трапнае азна-чэнне прытчы як жанру, вычарпальнай канстатацыі яе га-лоўных прыкмет — іншасказальнасці і павучальнага сэнсу: «Прнтчн нлн прнсловня, понеже ннымн словы всегда нную мудрость н науку знаменують, а нначей ся разумеють, не-желн молвлены бывають, а болшн в собь сокрнтых танн замыкають, нежелн ся словамн пншуть». А далей — во-бразнае параўнанне загадкі-муцрасці прытчы з ядром у арэху, з золатам у зямлі, з сілай каштоўнага каменя. Ф. Скары-на — паэт-філосаф, які не можа не здзіўляць арыгінальнас-цю і трапнасцю сваіх довадаў.
Мы можам ганарыцца і тым, што ў віленскі перыяд сваёй дзейнасці («Малая падарожная кніжыца», 1522 г. і «Апос-тал», 1525 г.) ён заснаваў першую друкарню на тэрыторыі Беларусі. Як сцвярджалі старажытныя рымляне, «напіса-нае застаецца». Напісанае Скарынам — дарагая рэліквія, духоўны скарб, нацыянальная святыня. У выданнях Ска-рыны шматразова паўтараецца выява сонца і месяца з ча-лавечымі тварамі. Выбар сімвала яўна невыпадковы. Дас-ледчыкі пісалі, што знак гэты быў створаны і абраны Скарынам «у якасці свайго асабовага герба, а мо нават і талісмана». Магчыма, у ім адлюстраванне факта нараджэння Скарыны ў год сонечнага зацьмення ў Беларусі (1486). Сёння выказваецца меркаванне, што ў выяве сон-ца з прамянямі і месяца — сімвал перамогі святла над цем-рай, жыцця над смерцю. Знак Скарыны трактуецца як хвала і слава кнізе — крыніцы святла, мудрасці, дабрачыннасці, ведаў, кнізе, якую дакляраваў нам Скарына любіць і шана-ваць, бо яна — «лекі для душы».
У беларускай літаратуры створана найбагацейшая Ска-рыніяна, а скарынаўскія рэмінісцэнцыі ёсць у творчасці кожнага паэта, пісьменніка, мастака. Адным з самых тале-навітых даследаванняў у галіне літаратуры, вартых тытана Адраджэння і гордасці нашай нацыі, з'яўляеццараман-эсэ А. Лойкі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае».
У вершы «Скарына пакідае Радзіму» У Караткевіч сцвярджае думку аб недаравальнай віне зямных багоў пе- рад такім тытанам, які вымушаны быў цярпець нягоды, нястачы, шукаць прытулку на чужыне; ствараючы ўзвы-шанае, жыць клопатамі пра зямное:
Стары Гетман©
Разработка: Гайдук Екатерина