Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе сэрыял "Гісторыя пад знакам Пагоні".
Сын вялікага князя літоўскага Гедзіміна і полацкай князёўны Марыі Яраслаўны падчас свайго княжання больш як удвая павялічыў абшары Вялікага княства. У сваіх бітвах Альгерд перамагаў тэўтонцаў пры рацэ Стрэве, татараў ля Сініх Водаў, адваяваў Смаленскае княства, тройчы хадзіў з паходам на Маскву. Ад другога шлюбу з цвярскою князёўнаю Вуллянаю Аляксандраўнай меў сем сыноў, адзін з якіх, Ягайла, стаў польскім каралём, заснаваўшы дынастыю Ягелонаў.
Стары Гетман©
Разработка: Гайдук Екатерина