История Беларуси и Большой Литвы


Личности->Янушкевіч Адольф(1803 - 1857 ) - падарожнік, пісменнік, нарад. у м. Дзягільна Мінскага пав.

Янушкевіч Адольф(1803 - 1857 ) - падарожнік, пісменнік, нарад. у м. Дзягільна Мінскага пав.

Янушкевіч Адольф Міхал Валяр’ян Юліян - падарожнік, пісменнік, пісаў на польскай мове. Нарадзіўся 6 чэрвеня ў маёнтку Дзягільня Мінскага павету Мінскай губерніі, цяпер вёска Дзягільна Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы. У 1823 скончыў філалагічны факультэтт Віленскага універсітэта. Быў членам Таварыства блакітных, блізкага да філарэтаў. У студэнцкія гады пісаў па-польску вершы ў сентыментальнай стылістыцы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821). У 1823—1826 жыў у Камянцы, быў дэпутатам цывільнай палаты ў Галоўным судзе. Шмат падарожнічаў па Еўропе; сустракаўся з А.Міцкевічам, Ю.Славацкім, І.Гётэ. Вярнуўся на Радзіму ў 1830. Узяў удзел у паўстанні 1830—31; быў адным з кіраўнікоў паўстанцкага легіёна. Арыштаваны ў сак. 1831. У 1832 сасланы ў Сібір. У ссылцы пераклаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А.Цьера. Падарожнічаў па Сібіры, Казахстане, Кіргізіі. Вярнуўся ў Беларусь у 1856; пасяліўся ў родавым маёнтку Дзягільня. Яго падарожныя нататкі сабраў брат Яўстафій, апублікаваў Ф.Вратноўскі пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў» (Парыж. 1861. Кн. 1—2). Паслужыў прататыпам рэвалюцыянера Адольфа ў паэме А.Міцкевіча «Дзяды».

 

Тв.: Рус. пер.: Дневники и письма из путешествия по казахским степям. Алма-Ата, 1966.
Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969; АЗБ.

http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19918