История Беларуси и Большой Литвы


Личности->Жылка Уладзімір Адамавіч (1900 – 1933) - беларускі паэт, перакладчык, крытык, нар. ў в. Макашы Мінскай губ.

Жылка Уладзімір Адамавіч (1900 – 1933) - беларускі паэт, перакладчык, крытык, нар. ў в. Макашы Мінскай губ.

Жылка Уладзімір Адамавіч - беларускі паэт, перакладчык, крытык. Нарадзіўся ў в. Макашы (непадалёк ад чыгуначнай станцыі Гарадзея) Навагрудскага пав. Мінскай губ. (зараз Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.). Псеўданімы: Вл.Ж.; Вал.Жыл.; Вл.Ж.; І.Жылка; Л.Макашэвіч; Макашэвіч; Л.Макашэвіч; У.Ж.; Ул.Ж.

Школы ў родных Жылкавых Макашах не было, першую навуку хлопчык спасцігаў спачатку ў Гарадзейскай царкоўна-прыходскай школе, а потым у Мірскай гарадской вучэльні. Чатырнаццацігадовым падлеткам трапляе ён у Менск, куды бацька, патомны селянін, адважыўся пераехаць на стала, атрымаўшы месца гандляра ў царкоўнай краме. У 1916 годзе Уладзімір закончыў Слонімскую вышэйшую пачатковую школу. Вучэльні падобнага кшталту мелі агульнаадукацыйны характар і давалі права паступлення ў спецыялізаваныя навучальныя ўстановы. І Уладзімір выкарыстоўвае гэтае права - паступае ў Ковенскую сельскагаспадарчую вучэльню.

Падчас Першай сусветнай вайны сям'я Ж. была ў бежанцах ў Тульскай губ. З 1917 жыў у Мінску, друкаваўся ў мінскіх выданнях.

Жывучы ў цэнтры горада, ён меў магчымасць ледзь не штодня назіраць шматлюдныя мітынгі, бачыць касцёльныя працэсіі пад польскімі нацыянальнымі сцягамі. Як назіральнік трапіў Жылка і на Першы Усебеларускі кангрэс. У лютым 1919 года Уладзімір Жылка захварэў. Трохі ачуняўшы, паэт падаўся да сваякоў на вёску. Некалькі месяцаў пажыў у бацькавых крэўных у Клецішчы на Случчыне, потым перабраўся да матчынай радні ў Падлессе (пераехаў да дзеда ў в. Падлессе Навагрудскага пав.). А калі Падлессе ў выніку падзелу Беларусі ў 1921 годзе апынулася пад Польшчай, паэт пераехаў у Вільню.

Пасля Рыжскага дагавора застаўся ў Зах. Беларусі. З 1921 друкаваўся у заходнебеларускіх выданнях – “Беларускія ведамасці”, “Наша думка”, “Наша будучыня”, “Новае жыццё”. У 1923 выдаў першы зборнік вершаў. Працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні.

У Вільні ён блізка сышоўся з Антонам Луцкевічам, які займаў пасаду старшыні Беларускага нацыянальнага камітэту і якога паэт у лістах з Прагі будзе называць «даражэнькім дзядзькам». Ратуючы паэта ад польскіх вышуковых службаў, Луцкевіч пасылае яго з даручэннем у Коўна, дзе на той час знаходзіўся ўрад БНР. З Коўна Жылка накіраваўся ў Бірштаны - падлячыцца ў санаторыі, адпачыць там ад надакучлівай палітыкі, якая апошнім часам спрабавала залучыць паэта ў свае цянёты. З Бірштанаў Жылка трапляе ў Дзвінск, дзе спрабуе скончыць апошні клас Беларускай гімназіі. Жыве там ён на кватэры дырэктара І.Краскоўскага. Але неўзабаве ён пакідае Дзвінск і вяртаецца ў Вільню. У 1923 годзе, пры спрыянні Леапольда Радзевіча, Жылка выехаў на вучобу ў Пражскі універсітэт - як стыпендыят чэхаславацкага ўраду.

Пасля, у 1923–1926, жыў у Празе, па стыпендыі чэхаславацкага ўрада вучыўся ў Карлавым універсітэце. У Празе рэдагаваў часопіс “Новы прамень”.
Пасля сканчэння універсітэта Жылка адважыўся перабрацца ў савецкую Беларусь.

У 1926 прыехаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу. Застаўся ў БССР.

У Менску ён прымае савецкае грамадзянства, працуе літсупрацоўнікам у «Звяздзе», перакладчыкам на Белдзяржкіно, выкладчыкам у музычным тэхнікуме. Пры газеце, дзякуючы Жылку, пачынаюць гуртавацца маладыя таленавітыя пісьменнікі, перыядычна з‘яўляецца літаратурная старонка.
Быў членам літаратурных аб'яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. Займаўся перакладамі для Белдзяржкіно.
На Белдзяржкіно паэт перакладае фільмы на беларускую мову. Здавалася б, жыццё пачынае ўваходзіць у патрэбную каляіну. Але, Уладзіміра Жылку арыштавалі 18 ліпеня 1930 года.

19.07.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе “Саюза вызвалення Беларусі”.

Ён адмовіўся падпісаць акт абвінавачвання аб сваёй прыналежнасці да Саюза вызвалення Беларусі. Пасля медычнага агляду чэкістам стала зразумела - у турэмных умовах падследны можа не дажыць да абвяшчэння прысуду. Праз месяц пасля арышту Жылку вызваляюць з-пад варты. На волі паэту пабыць давялося нядоўга. Неўзабаве яго зноў арыштавалі і 10 сакавіка 1931 года.
Асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў ва Уржуме Кіраўскай вобл. Выкладаў літаратуру ў медыцынскім тэхнікуме. Памёр ад туберкулёзу лёгкіх 1 сакавіка 1933 года. Пахаваны на мясцовых могілках. Хацеў быць пахаваным у Вільні, горадзе, які вельмі любіў. Рэабілітаваны ў 1960.
Цытата:
Памятаеце ягоныя радкі:
Калі сябры нас губяць згубаю
І ворагі прарочаць скон
Тады к Табе, о Вільня любая,
прыводзяць згадкі у палон...

Падхапіўшы Луцкевічаву метафару пра Вільню як Меку, а Менск, як Медыну, Жылка гукаў да паходу. У гэтай метафары ёсць яшчэ адзін неабходны персанаж — постаць Прарока. Яго прагна імкнуўся разгледзець паэт:
“Між тых, хто ўцяклі да Медыны,
Ці бачыш, ці бачыш яго?“

Прарок не прыйшоў. Але паэтава прароцтва, як і прароцтва Луцкевіча, засталося. За тыя гады, што прамінулі, нішто не замяніла беларусам Вільні. І нішто не адменіць тых прароцтваў.